• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Анлайн-канферэнцыя з Аляксеем Мінчонкам

    Госцем БАЖаўскай студыі стаў афіцыйны прадстаўнік тэлеканала «Белсат» у Беларусі Аляксей Мінчонак. Вёў размову Барыс Гарэцкі.

    Пра хвалю салідарнасці

    Калі б салідарнасці не было, мы б цяпер сядзелі з больш сумнымі тварамі. Польскі ўрад убачыў колькасць падпісантаў петыцый, рэакцыю лідараў меркаванняў — ліст падпісалі Святлана Алексіевіч, Уладзімір Някляеў, Уладзімір Мілінкевіч. Карыстаючыся нагодай, я дзякую ўсім, хто падпісаў петыцыю ў падтрымку “Белсата”. Дзякуй Паўлу Севярынцу і хрысціянскім дэмакратам, якія правялі пікет пад адміністрыцыяй прэзідэнта, БАЖу і ўсім-усім. Складана ўсіх узгадаць, бо шмат людзей і арганізацый нас падтрымалі. Але я спадзяюся, больш не спатрэбіцца праводзіць такіх акцыяў.

    Ці будуць знікаць нейкія перадачы?

     Нічога не знікне, ніхто не будзе звольнены. Мы увесь час думаем пра тое, што трэба змяняць. Гэта нармальна для такой арганізацыі як нашая. Гэта пытанне асабістых ацэнак. Мы сочым за водгукамі. Напрыклад, на перадачу “Эксперт” бываюць негатыўныя водгукі, але яна ж і самая рэйтынгавая па праглядаемасці. Увогуле гэта часта пытанне асабістага густу.

    Колькі людзей усё ж глядзяць “Белсат”?

    Ёсць лічбы даследвання 2014 года. Паводле яго, “Белсат” глядзяць больш за 4 % насельніцтва Беларусі. Гэта лічыцца вельмі добры паказчык. Даследванні рэйтынгу каналаў робяцца метадам тэлеметрыі, але гэта вельмі дарагі інструмент.  Спадарожнік дае “Белсату” дазваляе дайсці да людзей, якія не маюць кабельнага тэлебачання, добрага інтэрнэту. Што тычыцца зваротнай сувязі, то яна ў тэлеканала найбольшая з усіх медыя, дзе я раней працаваў.

    Якія пытанні задавалі зацікаўленыя на старонцы «Беларускай асацыяцыі журналістаў»

    Мікалай Іванавіч пытае: 
    Усім вядома, што пакуль «Белсат» у сістэме TVP, ён спажывае непамерна вялізныя грош на прадукцыю. Такія ж паслугі ў прыватных арганізацыяў каштуюць у 3–4 разы меней, чым у TVP. Можа варта выйсці з TVP? Ці гэта ўмова польскага боку, каб грошы на «Белсат» спажывала менавіта польская тэлевізія?

    Мне невядома (смяецца). І гэта не так. Мы не спажываем вялікіх грошай. Большасць прадукцыі робіцца праз вонкавых прадусараў. Гэта тыя самыя прыватныя кампаніі.

    Пытанне ад Аляксандры:
    Як размяркоўваецца бюджэт «Белсата»? Калі такой справаздачы няма ў публічным доступе, распавядзіце, калі ласка, якія рэчы найбольш выдатковыя? Ці можна знайсці ім альтэрнатыва (не TVP, а прыватны канал, не спадарожнік, а інтэрнэт)? Дзякуй.

    Большасць грошай ідзе на аплату працаўнікам. 80 % – гэта аплата сцэнаграфістам, грымёрам, журналістам. Тэлебачанне – гэта вельмі шмат людзей. І тыя, хто лічыць, што тэлебачанне могуць рабіць тры чалавекі, памыляюцца.

    Кастусь пытае:
    На маю думку галоўнай мэтай каналу павінна зрабіцца легалізацыя на Беларусі і дамова аб зʼяўленні каналу ў беларускім эфіры. Гэта дазволіць задзейнічаць унутраныя рэсурсы: рэклама, ахвяраванні і г.д. Але гэта ёсць пытаннем вялікага геапалітычнага торгу. Тым не менш гэты торг ужо пачаўся, бо канал можа наагул знікнуць, такі сігнал дае ўрад Польшча.
    Маё пытанне такое: ці ёсць нейкая праграма прапановаў і кампрамісаў, аргументаў, накіраваных да беларускіх уладаў, якая б магла распавесці і раскрыць важнасць «Белсату» як праеўрапейскага беларускага медыі. Медыі, якое зʼяўляецца важным чыннікам супраць агрэсіўнай дэзынфармацыйнай вайны расейскіх СМІ, што нясуць вялізную небяспеку як самой Беларусі і яе суверэнітэту, таксама і для інстытутаў Беларусі.

    Наш карпункт не акрэдытавалі. Мы рабілі некалькі спробаў акрэдытацыі. Мы не чакаем, што нас будуць любіць, мы чакаем, што нас будуць паважаць, што нашыя журналісты будуць працаваць на тых жа ўмовах, як і прадстаўнікі іншых незалежных медыяў.

    Пытанне ад Арыны Цукановай:
    Які сэнс укладвае тэлеканал «Белсат» у працяг вяшчання ў Рэспубліцы Беларусь? Ці будзе працягнутая накіраванасць тэлеканалу на паслядоўнае ўбіванне клінаў паміж РБ і РФ? Як прадстаўнік «Белсату» ацэньвае матэрыялы тэлеканалу, якія тычацца «плана Крамля па замене Лукашэнкі», пра што пастаянна вяшчаюць спікеры «Белсату», не даючы ніводнага доказу? На каго разлічаны гэткі нізкапробны прадукт? Для чаго «Белсат» распальвае нацыянальную варожасць? Для чаго «Белсат» рэкламуе «Тактычную групу Беларусь», якая вядзе вайну на Данбасе? Для чаго ў перадачах «Белсату» прадзімае тэма падрыхтоўкі беларусаў да вайны?
    Хацелася б атрымаць адказы.

    Сэнс — інфармаваць людзей пра тое, што адбываецца. У іншых медыях таксама была інфармацыя пра «план Крамля па замене Лукашэнкі». І мы інфармуем, як і іншыя медыі.

    глядач пытае:
    Добры Дзень! Можа нават калі канал захаваецца, час крыху пераглядзець праграмную палітыку і адмовіцца ад такіх нецікавых перадачаў, як «Форум», напрыклад, дзе няма ніколі ніякай інтрыгі і абсалютна пустыя размовы сярод сваіх. Што думаеце?

    Мы запусцілі Bel­sat Music live.

    Вельмі хутка будзе новы цікавы праект. Гэта будзе ток-шоу, так што чакайце.

    Пытанне ад Паўла
    Добры дзень. Назавіце ТОП‑5 ці ТОП-10 дасягненняў Белсату за 9 год існавання? Як лічыце, патрачаныя грошы адпавядаюць дасягненням?

    1. Беларусы маюць сваё тэлебачанне

    2. Школа тэлевізійнай журналістыкі

    3. Прарыў інфармацыйнай блакады

    4. Інфармаванне пра пагрозы «рускага свету»

    5. Праект «Народны альбом».

    Сяргей спытаў: 
    Скажыце, чаму нават цікавыя матэрыялы «Белсату» не разыходзяцца па беларускай інфармацыйнай прасторы так, як напрыклад, Еўрарадыё ці Нашай Нівы. Можа мае сэнс узмацніць сістэму «дыстрыбуцыі» – загадзя дамовіцца з рэдакцыямі пра перадрукі, напрыклад. Так многія напрыклад з тут-баем працуюць

    Не з’яўляецца адзіным паказнікам той факт, што навіну перадрукаваў іншы сайт. Я выступаю за тое, каб медыі не перапошчвалі адзін аднаго. Гэта запавольвае іхнае развіццё. Я за разнастайнасць. Разнастайнасць – тое, што робіць нашае жыццё цікавым.

    Пытанне ад Андруся Г.
    Ці прыйдзе ўсё ж руская мова на «Белсат»?

    Перадачы часткова могуць перайсці на расейскую мову.

    Пытае Вольга: 
    Добры дзень. Як вы ацэньваеце Валярыну Куставу як вядоўцу? Ці не падаецца Вам, што Валярына не ўмее нармальна падтрымліваць размову ў той перадачы, дзе гэта асабліва патрабуецца? Дзякуй

    Мне так не падаецца. Я ніколі не раблю публічных ацэнак адносна журналістаў іншых медыяў. Таму не буду рабіць ацэнку калегаў са свайго.

    Алёна Мікалаеўна мае пытанне да Аляксея
    Ці белсатаўцы думаюць пра тое, каб прыватызаваць канал і самім весці гаспадарчую дзейнасць без TVP? Бо калі не і ў гэтым годзе, дык у наступным, ці праз год TVP верагодна ўсё ж прыме рашэнне аб ліквідацыі канала, не?

    У гэтым няма сэнсу. Мы працуем дзякуючы таму, што знаходзімся ў сістэме TVP. Калі мы выйдзем з TVP, многа згубім.

    Пытанне ад Аляксандры
    Як «Белсат» страхуе сваіх журналістаў, якія едуць у «гарачыя кропкі» і іншыя небяспечныя месцы. Напрыклад, якое страхавое забеспячэнне мелі тыя, хто працавалі ў Кіеве?

    ды Фіфы:
    Калі ў журналістаў «Белсату» зʼявяцца сацыяльныя гарантыі?

    Калі чалавек ідзе працаваць на такі тэлеканал, напэўна, яму не варта разлічваць на картку ў фітнэс-клуб ці бясплатныя абеды. Канешне, мы падтрымліваем сваіх журналістаў, якія трапілі ў складаныя абставіны. Мы абараняем сваіх людзей.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці