• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісту «Новага Часу» Алесю Кіркевічу разбілі галаву ў Курапатах падчас начнога налёту

    Напад адбыўся а 4-й ранку падчас выступу барда Андрэя Мельнікава. Сур’ёзна параненых няма, бойка трывала каля хвіліны, нападнікі зніклі ў лесе.

    Каля 15 людзей у чорным з закрытымі шалікамі і балаклавамі тварамі з’явіліся з‑за рогу будаўнічага плоту ды з крыкамі “Белая раса!” і “Славяне!” накінуліся на валанцёраў. У руках некаторых нападнікаў былі драўляныя кіі. Пасля кароткай сутычкі нападнікі зніклі ў лесе, прайшоўшы праз танэль пад МКАДам.

    Увечары колькасць людзей у лагеры сягала 25-ці. Падчас нападу а 4‑й ранку на вахце знаходзіліся Павел Вінаградаў, Зміцер Крэменецкі, Арцём Леўчанка, Андрэй Мельнікаў і іншыя — агулам каля 10 чалавек. Сур’ёзных траўмаў у актывістаў няма, журналісту Алесю Кіркевічу НЧ драўляным кіем рассеклі галаву.

    Пасля нападу актывіст Юры Лукашэвіч выклікаў міліцыю, на месца падцягнуліся журналісты “Белсату” ды “Радыё Свабоды”. Прыехаў Зміцер Дашкевіч, Аляксей Янукевіч, Эдуард Пальчыс.

    Актывісты лічаць, што напад быў узгоднены з супрацоўнікамі міліцыі, бо міліцыянты ў штацкім, якія дэжурылі каля будоўлі, за пару гадзін да падзеі зніклі са свайго звыклага паста.

    Затое а 8‑й гадзіне яны з’явіліся ў аддзяленні міліцыі, дзе запісваліся паказанні пацярпелых актывістаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці