• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    ТАСС: Баранчык у міжнародным вышуку, яго затрымалі і выдадуць Беларусі

    Шэф-рэдактар расейскага інфармацыйнага агенцтва Regnum Юры Баранчык, затрыманы ў Маскве, знаходзіцца ў міжнародным вышуку, цяпер вырашаецца пытаньне аб яго выдачы Беларусі, паведамляе ТАСС.

    «Сёньня супрацоўнікамі сталічнай паліцыі быў затрыманы грамадзянін Беларусі, які знаходзіцца ў міжнародным вышуку па ініцыятыве праваахоўных органаў Рэспублікі Беларусь У цяперашні час вырашаецца пытаньне аб яго перадачы ініцыятару вышуку,» — цытуе ТАСС прэс-службу Галоўнага ўпраўленьня Міністэрства ўнутраных спраў Расеі па Маскве.

    У той жа час крыніца ў праваахоўных органах паведаміла ТАСС, што Баранчык будзе выдадзены Беларусі.

    Раней галоўны рэдактар ​Reg­num Мадэст Калероў пацьвердзіў, што Баранчык быў затрыманы ў Маскве. «Яго ўзялі сёння ноччу прама з дому — з кватэры, якую здымаў — цытуе ТАСС Калерова. — Зараз гэтай справай займаецца наш адвакат, мы паскардзіліся ў разнастайныя інстанцыі».

    На сайце Reg­num таксама зьявілася інфармацыя, што затрыманьне Баранчыка «было праведзена па запыце беларускіх уладаў, якія з пачатку сьнежня 2016 году вядуць палітычны перасьлед аўтараў і супрацоўнікаў Reg­num паводле надуманых абвінавачваньняў у распальваньні міжнацыянальнай варожасьці, па якіх ім пагражае да 12 гадоў зьняволеньня».

    У сваю чаргу сам Баранчык ў размове з ТАСС адмовіўся камэнтаваць сваё затрыманьне.

    Апошняй на сёньня публікацыяй Баранчыка на Reg­num ёсьць артыкул пад загалоўкам «Групоўка Макея пачала кампанію застрашэньня Лукашэнкі», дзе аўтар заяўляе, нібы міністар замежных справаў Беларусі гатовы заняць пасаду прэзыдэнта, а «прапагандысты Макея прапануюць Лукашэнку пайсьці шляхам Януковіча».

    Выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі Юры Паўлавец, школьны вартаўнік Дзьмітры Алімкін і рэдактар часопіса «Новая эканоміка» Сяргей Шыптэнка былі затрыманыя на пачатку сьнежня мінулага году. Ім выставілі абвінавачаньне паводле часткі 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэксу (распальваньне варожасьці). Па гэтым артыкуле ім пагражае штраф, альбо да шасьці месяцаў арышту, альбо абмежаваньне ці пазбаўленьне волі тэрмінам да пяці гадоў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці