• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    За год «Имена» сабралі на дабрачыннасць больш за 100 тысяч долараў

    "Але сродкі на працу аказалася знайсці нават прасцей, чым добрыя кадры, гатовыя змяняцца і спрабаваць нешта новае. Таму мы ў актыўным пошуку", — гаворыць Кацярына Сінюк у інтэрв'ю ГА "БАЖ".

    11 красавіка спаўняецца год з моманту старту самага гучнага інтэрнэт-праекта ў Беларусі ў 2016 годзе. Часопіс пачаў працу ў гадавіну тэракта ў мінскім метро і ад самага пачатку заявіў, што не будзе падобным на іншыя.

    Мэта праекта — казаць пра праблемы ў сацыяльнай сферы і даваць магчымасць людзям далучыцца да іх вырашэння. Другая асаблівасць праекта, якая часам нават раздражняе некаторых калег, — «Имена» працуюць за грошы чытачоў. У гадавіну старту «Имён» заснавальніца і галоўны рэдактар праекта Кацярына Сінюк адказала на пытанні прэс-службы ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

    Ад самага пачатку «Имена» вельмі гучна заявілі пра сябе ў беларускай медыяпрасторы. Ці чакала каманда такога поспеху?

    — Правільней казаць не пра поспех, а пра запатрабаванасць у беларускім грамадстве праекта з такой ідэяй. Года мала, каб рабіць маштабныя высновы. Пакуль можна казаць толькі пра прамежкавыя. Але, калі шчыра, мы не чакалі ні таго, што ў многіх беларусаў настолькі наспела неабходнасць удзельнічаць у нейкіх актыўных пераменах, ні таго, што ў нашай краіне можа быць СМІ, якому чытачы будуць плаціць.

    Грашовыя пераводы на наш рахунак рэальна ідуць практычна кожны дзень. Гэта падтрымка, якая матывуе нас працаваць далей і заставацца менавіта ў рамках той фінансавай мадэлі, якая склалася — мадэлі грамадскага фінансавання часопіса.

    Колькі дабрачынных праектаў падтрымалі «Имена» за прайшоўшы год?

    — За год мы сабралі 189 607 беларускіх рублёў. Лічыльнік ёсць у нас на сайце, на самым бачным месцы. Гэта грошы, сабраныя толькі ў падтрымку праектаў, без уліку вялікай колькасці адраснай дапамогі асобным героям.

    Сумы, сабраныя на працу часопіса, таксама фіксуюцца асобна. За дзве краўдфандынгавыя кампаніі гэта больш за 85 тысяч рублёў. Палову з іх мы ўжо патрацілі. Фінансава за гэты год мы падтрымлівалі 17 праектаў — прыцягвалі ў іх грамадскае фінансаванне. Яшчэ ў сямі праектах мы прыцягвалі валанцёраў.

    Ці ўбачыла за год працы каманда «Имён» некія галоўныя праблемы, на якіх варта сканцэнтравацца сёння беларускаму грамадству?

    — За гэты год мы ўбачылі адразу некалькі вельмі важных праблем. Па-першае, за гэты год мы ахапілі праактыўную аўдыторыю сацсетак. Але па меры росту праекта я бачу па каментарах і іншую аўдыторыю, тую, якая не разумее, навошта людзям самім фінансаваць нейкія грамадскія праекты.

    Чытаючы пра праблемы, такія людзі злуюцца на дзяржаву (і часта нельга сказаць, што гэта неабгрунтавана), але пры гэтым тут і цяпер не гатовыя самі зрабіць нешта, каб іх вырашыць. І як з гэтай аўдыторыяй навучыцца працаваць, я пакуль не ведаю. Ведаю толькі тое, што само па сабе жыццё ў Беларусі лепш не стане, калі проста ныць на Face­book ці на кухнях.

    Па-другое, я са здзіўленнем заўважыла, што журналісты, якія таксама ныюць, што ім не падабаецца працаваць у іх СМІ, што ўсюды гонка і ўсё такое, на самой справе не хочуць змяняцца. Ім кажаш: прыходзь, будзеш пісаць адну добрую гісторыю ў тыдзень, на поўную стаўку. Дык яны палохаюцца, не вераць, што так можна, і адказваюць, што ім прасцей усё ж бегаць і пісаць па 5 бессэнсоўных нататак у дзень. Таму што яны так прызвычаіліся.

    Пакуль я сустрэла не так шмат журналістаў-аднадумцаў, якія гатовыя і саму журналістыку рабіць больш якаснай. Такіх журналістаў пакуль усяго некалькі. Літаральна па пальцах можна пералічыць. Сродкі на працу часопіса аказалася знайсці прасцей, чым добрыя кадры, гатовыя змяняцца і спрабаваць нешта новае. Таму мы ў актыўным пошуку. Для рэалізацыі нашых планаў патрэбна яшчэ больш сіл. Нас павінна быць болей!

    Прайшоў год. Актыўнасць людзей не падае? Якія планы на будучыню?

    — Актыўнасць чытацкай аўдыторыі сапраўды не падае. Апошнія месяцы паказваюць, што аўдыторыя і актыўнасць толькі расце. І ў колькасці праглядаў артыкулаў, і ў колькасці грошай, якія людзі адпраўляюць у падтрымку праектаў, якім мы дапамагаем. Гэта добра і паказальна. Гэта ставіць перад намі новыя задачы.

    «Имена» выконваюць дэ-факта ролю фонду, таму што мы сваімі матэрыяламі прыцягваем сродкі ў некамерцыйныя грамадска значныя арганізацыі. Але дэ-юрэ мы фондам не з’яўляемся. Мы не збіраем у сябе грошай, якія прыцягваем. Яны ідуць наўпрост у праекты, а ў нас адлюстроўваецца толькі лічыльнік.

    Але механізм сёння складаны, пераводы павінны быць яшчэ прасцей і варыянтаў грашовых пераводаў павінна быць яшчэ больш для кожнага чалавека, чым можам прапанаваць зараз. А для гэтага нам трэба ўкараніць сваю новую форму працы, асобна ад якіх-кольвек іншых краўдфандынгавых пляцовак. Сваю.

    Таму ў бліжэйшых планах — запусціць з адным з банкаў прынцыпова новую схему фінансавання праектаў. Бо, як высветлілася, універсальнага тэхнічнага і юрыдычнага механізму для таго, каб такая схема працавала ў Беларусі, няма. Звычайна пляцоўкі, якія займаюцца зборам сродкаў, збіраюць грошы ў сябе і толькі потым размяркоўваюць па праектах. У нас іншая схема, але ўсё не так проста. Наша забюракратызаванае заканадаўства не гатовае да такой новай з’явы, як краўдфандынг.

    Таму адразу можна сказаць, што год абяцае быць цікавым!

    ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» віншуе ўсіх супрацоўнікаў часопіса «Имена» з Днём нараджэння! 🙂

    Многія мужчыны плачуць… Каця Сінюк расказала пра феномен «Имена»

    Чалавек года Кацярына Сінюк, якая паказала, наколькі многа могуць зрабіць людзі без дапамогі дзяржавы — вялікая гутарка

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці