• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сябры Глыбоцкай суполкі ГА “БАЖ” павіншавалі з юбілеем вядомую грамадскую актывістку Аду Райчонак

    80-гадовы юбілей 10 красавіка адзначыла вядомая грамадская асветніца з Германавічаў Шаркоўшчынскага раёна Ада Райчонак. Гэтую жанчыну ведаюць не толькі ў сваім і суседніх раёнах, але і ва ўсёй Беларусі ды за яе межамі. Нягледзячы на ўзрост, яна з’яўляецца рухавіком грамадскага жыцця.

    Ада Райчонак разам з паплечнікамі ладзіць мастацкія пленэры, бардаўскія фэсты, навуковыя канферэнцыі. Менавіта дзякуючы ёй у Германавічах паўстаў культурна-асветніцкі цэнтр імя Язэпа Драздовіча, яго імя і творчасць былі папулярызаваныя. А ў Мінску з’явіўся помнік “Вечнаму вандроўніку”.

    У 2010‑м германавіцкая асветніца стала лаўрэаткай прэміі імя Васіля Быкава «За свабоду думкі», якую ўручае «Рух за свабоду». Дзякуючы сваёй дзейнасці і асабістым рысам характару, Ада Райчонак мае шмат сяброў у Беларусі і па-за яе межамі. У дзень юбілею ў яе не сціхаў тэлефон і не зачыняліся дзверы. Грамадская актывістка прымала дзясяткі віншаванняў ад мастакоў, паэтаў і пісьменнікаў, палітыкаў і грамадскіх дзеячаў, сяброў і аднавяскоўцаў.

    Не маглі пакінуць па-за ўвагай гэтую значную дату ў жыцці асветніцы і глыбоцкія журналісты. Ада Райчонак для іх ужо даўно стала добрай сяброўкай. Шмат справаў і розных супольных імпрэзаў было праведзена разам. Найбольш цікавымі і запамінальнымі з іх былі бульбяныя фэсты, канферэнцыі, выданні і прэзентацыі кніг мясцовых паэтаў і краязнаўцаў. Наперадзе яшчэ шмат творчых і крэатыўных планаў. А бліжэйшае мерапрыемства — бардаўскі фэст — мяркуецца правесці ў першую суботу чэрвеня.

    Напрыканцы хочацца пажадаць Адзе Эльеўне моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, натхнення і сіл на дальнейшую грамадскую дзейнасць на карысць Беларусі. Верым, што дзякуючы такім людзям, Беларусь жыве.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці