30 базавымі штрафу ў сукупнасці пакаралі гомельскага журналіста
6 мая 2017
30 базавымі штрафу ў сукупнасці пакаралі гомельскага журналіста Кастуся Жукоўскага. Суд Цэнтральнага раёна Гомеля палічыў журналіста вінаватым у незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыі.
Сам Кастусь Жукоўскі лічыць такія працэсы над ім помстай за прафесійную дзейнасць.
— Мне далі 30 базавых за 4 пратаколы. Гэта ўпершыню такі вырак. Звычайна давалі за кожны пратакол па 40–50 базавых. Я гэта звязваю з тым, што ідуць нейкія перамовы наверсе, таму яны ўжо не так моцна шэльмуюць і далі за 4 пратаколы трыццаць.
Кастусь Жукоўскі з’яўляецца адным з рэкардсменаў у асяроддзі журналістаў-фрылансераў па колькасці штрафаў за прафесійную дзейнасць. За 2017 год яго судзілі двойчы, агульная сума штрафаў — 70 базавых велічыняў.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Ізноў затрымана рэдактарка светлагорскага «Ранку». Яе калега таксама ў ІЧУ
08.12.2023
Алег Агееў: «Беларусь мэтанакіравана пагаршае сітуацыю з медыямі»
22.07.2024
Былыя журналісты БРЦ стварылі новае расследавальніцкае медыя — «Бюро»
08.12.2023
Журналіста Ігара Ільяша перавялі ў СІЗА ў Калядзічы
30.10.2024