• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Аўтар “Газеты Слонімскай” Вячаслаў Сухарэбскі выдаў сваю кнігу

    Аўтары “Газеты Слонімскай” выдаюць свае кнігі і дораць рэдакцыі. Гэта даўно ўжо зрабілася традыцыяй ў журналісцкім асяродку рэгіёна, дзе распаўсюджваецца “Газета Слонімская”.

    Дастаткова ўзгадаць Сяргея Чыгрына, Аляксея Якімовіча, Івана Шэгу, Мікалая Ракевіча, Мікалая Емельянчука са Слоніма, Леанарду Юргілевіч з Дзятлава, Пятра Марціноўскага з Зэльвеншчыны, Лявона Вашко з Мастоў, чыя кнігі ёсць у рэдакцыйнай бібліятэцы. Не навіна тут і кнігі сталічных пісьменнікаў і палітыкаў, часам у адной асобе, як тыя ж, для прыкладу, Анатоль Лябедзька, ці Уладзімір Някляеў.

    Але асабліва прыемна было (прынамсі аўтару гэтых радкоў) атрымаць днямі ў рэдакцыйную бібліятэку кнігу 83-гадовага Вячаслава Сухарэбскага “На прасторы і волі”, які жыве ў сваёй хаце пад бел-чырвона-белым сцягам у вёсцы Русіны Баранавіцкага раёна.

    Сяргей Чыгрын: Графаманам быць не хачу, бо іх і так хапае

    Дзіцячы пісьменнік Аляксей Якімовіч: “Мяне можна ўносіць у кнігу рэкордаў Гінеса”

    БАЖавец Сяргей Чыгрын са Слоніма атрымаў прэмію за краязнаўчую кнігу

    У дасланым разам з кнігай лісце Вячаслаў Сухарэбскі дзякуе рэдакцыю за публікацыю ў газеце яго артыкулаў, тры з якіх ён уключыў у сваю кнігу. За больш як 20 гадоў працы ў рэдакцыі газеты і яшчэ большы тэрмін стасункаў з журналістамі і пісьменнікамі, упершыню пад аўтарскім аўтографам  напісана падзяка за публікацыі ў газеце. Звычайна, усе аўтары нешта жадаюць таму, каму падпісваюць кнігу, а не дзякуюць.

    Што да самога выдання, то для сталых чытачоў “Народнай Волі”, “Нашай Нівы”, “Газеты Слолнімскай” і слухачоў ды чытачоў сайта “Радыё Свабода” многія тэксты з кнігі Вячаслава Сухарэбскага “На прасторы і волі” будуць знаёмымі. А вось прадмова да кнігі сябра БАЖ Аляксея Белага з Баранавіч пад загалоўкам “Неабаякавы чалавек”, аўтарскія тэксты з раздзела “Успаміны і разважанні” ды аўтарскае заключэнне “Што з’яўляецца галоўным багаццем любой дзяржавы?” — арганічна нітуюць усе тэксты ў кнігу ды напоўніцу раскрываюць характар і асобу самога аўтара. Як і эпіграф да кнігі з верша Анатоля Сыса, які, падаецца, Вячаслаў Сухарэбскі выбраў зусім не выпадкова:

    Як па зорах, па расе

    Твой апошні шлях праляжа.

    Памірай, а жыта сей —

    Рунь пра сейбіта раскажа.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці