• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістку Шчыракову аштрафавалі за асвятленне візіту Алексіевіч на яе малую радзіму

    У Петрыкаве журналістку Шчыракову аштрафавалі на 690 рублёў — за здымкі візіту лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святланы Алексіевіч у Капаткевічы на яе малую радзіму.

    Суддзя Петрыкаўскага раёна Андрэй Багданік 5 кастрычніка на падставе міліцэйскага пратакола аштрафаваў гомельскую незалежную журналістку Ларысу Шчыракову на 30 базавых велічыняў (690 рублёў) за відэасюжэт на тэлеканале “Белсат” пра візіт нобелеўскай лаўрэаткі, пісьменніцы Святланы Алексіевіч у родную школу ў вёсцы Капаткевічы.

    Капаткевіцкую сярэднюю школу пісьменніца скончыла ў 1965 годзе, а сустрэча з аднакласнікамі  адбылася сёлета ў жніўні. Аднак ніводзін з афіцыйных беларускіх тэлеканалаў не паказаў  гэтую сустрэчу. Гэта зрабіў “Белсат”, скарыстаўшы відэаздымкі Шчыраковай, за што яе і аштрафаваў Петрыкаўскі раённы суд.

    “Пратаколамі, штрафамі, запускамі зняважлівых матэрыялаў у сацыяльных сетках спецслужбы імкнуцца абмежаваць усялякія стасункі з “Белсатам” як альтэрнатыўным тэлебачаннем, выжываюць з прафесіі. Заўтра, напрыклад,  выклікаюць у Чыгуначны РАУС за тое, што на мінулым тыдні ў суд Гомельскага раёна прыйшла з шыльдай на шыі “Я — нячэсны журналіст”, — сказала службе маніторынгу ГА «БАЖ» Ларыса Шчыракова.

    За супрацу з “Белсатам” сёлета журналістку Шчыракову штрафавалі сем разоў — на агульную суму 4 776 рублёў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці