• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Наколькі стратны тэлеканал АНТ? — лічбы

    За два гады — мінус $2,5 мільёна.

    АНТ — адзін з найбуйнейшых тэлеканалаў краіны, ён зарэгістраваны як ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал». Яго заснавальнікі — Міністэрства інфармацыі, «Беларусбанк» і кампанія «Фабрыка інфармацыйных тэхналогій».

    Пасля сыходу на пенсію Рыгора Кісяля тэлеканал узначаліў Марат Маркаў, колішні топ-менеджар з БТ.

    Наколькі эфектыўна дзейнічае кампанія? У адкрытым доступе знаходзіцца фінансавая справаздача АНТ за папярэднія гады.

    У 2015 чыстыя страты тэлеканала склалі 2 816 000 рублёў. Гэта амаль $1,8 мільёна ў эквіваленце па тагачасным курсе.

    У 2016 годзе сітуацыя палепшылася, аднак АНТ па-ранейшаму заставаўся стратным. Тэлеканал спрацаваў у мінус на 1 023 000 рублёў ($515 тысяч у эквіваленце).

    Дадамо, што рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, работ і паслуг знаходзіўся на ўзроўні ‑25 %.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці