• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Польскі ўрад знайшоў 4,7 мільёна еўраў на «Белсат» у бюджэце будучага года

    Урад Польшчы мае вылучыць каля 20 млн злотых на фінансаванне дзейнасці тэлеканала «Белсат» у 2018 годзе. Гэта больш за 4 млн 760 тыс. еўраў у эквіваленце, паведамляе партал press.pl.

    Такую суму тэлебачанне атрымае дзякуючы папраўцы ў польскі закон аб бюджэце, якую на разгляд у Камісію публічных фінансаў унесла адна з дэпутатак кіроўнай кансерватыўна-каталіцкай партыі «Права і справядлівасць», паведамляе Польскае Радыё.

    Паводле рэсурсу, магчымасць, што папраўка не будзе прынятая дэпутатамі, раўняецца амаль нулю, паколькі яе прыняццё падтрымлівае кіраўнік кіроўнай партыі Яраслаў Качыньскі, якога называюць «чалавекам нумар адзін» у польскай дзяржаве.

    Афіцыйны прадстаўнік «Белсату» у Беларусі Аляксей Мінчонак сказаў «Нашай Ніве», што пленарнага галасавання па папраўцы ў польскім парламенце пакуль не было, але ён спадзяецца на добры вынік.

    Штогод на функцыянаванне «Белсату» патрэбна 27–28 млн злотых. Да 2016 году МЗС Польшчы давала са свайго бюджэту на тэлеканал ад 16 млн да 20 млн злотых у залежнасці ад году. Частка грошай паступала ад замежных грантадаўцаў, урадаў ды кампаній.

    30 снежня 2016 году Міністэрства замежных справаў Польшчы ў аднабаковым парадку спыніла пагадненне аб фінансаванні «Белсату». 10 снежня тэлебачанне адзначыць 10-гадовы юбілей.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці