• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Магілёўская міліцыя выйграла суд супраць бабруйскага блогера: яго прымусяць заплаціць праваахоўнікам 6000 рублёў

    Міліцыя Магілёўскай вобласці выйграла суд аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі службовых асобаў органаў унутраных спраў супраць бабруйскага блогера Алега Жалнова. Суд Бабруйску і Бабруйскага раёну пастанавіў выдаліць абразлівае відэа і спагнаць з Жалнова па 3 тыс. рублёў на карысць кожнага з двух пазоўнікаў. Грошы міліцыянты абяцаюць перавесці на рахунак Магілёўскага дзіцячага хоспісу.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/p2242352854-3.jpg

    Грамадзянскі пазоў пачалі разглядаць у судзе Бабруйскага раёну і горада Бабруйск 27 кастрычніка.

    Па словах Алега Жалнова, міліцыя палічыла абразлівым ролік, апублікаваны ў снежні 2016 года. У ім блогер выказвае незадаволенасць тым, што пры ўваходзе ў будынак УУС у Бабруйску адных наведвальнікаў прымушаюць здаваць усе носьбіты інфармацыі і сродкі сувязі, а іншых «прапускаюць з ноўтбукамі і нават халоднай зброяй». У відэа Жалноў распавядае таксама пра «непаўналетнюю дзяўчынку», якая з пустымі рукамі ў суправаджэнні міліцыянта зайшла ў будынак УУС на паўгадзіны і была «ў нейкай напрузе», а затым выйшла, «ззяючы ўсмешкай і са смартфонам у руках». Паводле Жалнова, дзяўчынку вадзілі да начальніка УУС.

    Пазоўнікамі выступілі першы намеснік начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкаму Аляксандр Васільеў і камандзір 1‑га ўзвода роты ДПС АДАІ УУС Бабруйскага гарвыканкаму Яўген Сераштанаў. На думку пазоўнікаў, ролік на канале Жалнова «носіць відавочна тэндэнцыйны, абразлівы характар ​​і змяшчае звесткі, якія не адпавядаюць рэчаіснасці».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці