Названая лепшая філія ГА «БАЖ» у 2017 годзе
16 снежня 2017
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
У Мінску падчас выніковага сходу Рады грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя журналістаў" названая лепшая філія. Таксама ўганараваныя найбольш актыўныя кіраўнікі суполак і філій ГА "БАЖ", найбольш крэатыўныя сябры арганізацыі, асобы, якія плённа працуюць у інтарэсах нашай супольнасці. Віншуем пераможцаў і зычым не губляць імпэту ды жадання рабіць вялікія і малыя добрыя справы!
“Лепшая філія 2017 года”
Гомельская гарадская арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (кіраўнік — Анатоль Гатоўчыц)
Лаўрэаты конкурсу “Лепшая філія 2017 года”
Маладзечанская пярвічная арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (кіраўніца — Зоя Хруцкая)
Віцебская суполка грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (кіраўніца — Алена Сцяпанава)
Таксама дыпломы атрымалі:
Гродзенская суполка грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (кіраўніца — Юлія Катаржынская) за рэалізацыю цікавых і актуальных праектаў у сучасным фармаце
Магілёўская абласная суполка грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (кіраўнік — Барыс Вырвіч) за паспяховую рэалізацыю планаў філіі ў 2017 годзе і паслядоўную працу на згуртаванне супольнасці
Таццяна Смоткіна, кіраўніца Глыбоцкай суполкі грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, за гуманістычны падыход да справы і актыўную грамадскую дзейнасць на карысць арганізацыі, супольнасці і беларускай культуры
Алена Насковіч, кіраўніца Лунінецкага раённага філіяла грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, за ініцыятыўнасць і крэатыўнасць, пазітыўны падыход да справы, сумленную грамадскую працу
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Барысаўскага фатографа Аляксандра Зянкова прызналі палітзняволеным
23.01.2024
Суд абвесціў пра ліквідацыю БелаПАН
11.03.2024
Мінскі абласны суд будзе разглядаць апеляцыйную скаргу Аляксандра Манцэвіча 23 студзеня
03.01.2024
Журналістку Алену Шабуню судзілі па двух адміністрацыйных артыкулах. Пра суд ёй нават не паведамілі
19.02.2024