«Беларускі партызан» аднавіў працу, зарэгістраваўшыся ў зоне *.by
Партал «Беларускі партызан» аднавіў працу, змяніўшы дамен *.org на *.by.
Пра гэта паведамляецца ў рэдакцыйным звароце:
«Беларускі партызан вярнуўся. З адкрытым забралам. У даменнай зоне by. Мы, вядома, маглі некалькі змяніць назву, маглі выкарыстоўваць іншае, але вельмі падобнае даменнае імя. Але мы не хочам гуляць у дурную гульню ва «ўцякай-даганяй», якую прапануе ўлада, калі без тлумачэння прычын і без усялякага папярэджання блакуе незалежныя інфармацыйныя рэсурсы».
Нагадаем, доступ да сайта быў абмежаваны 14 лістапада рашэннем Міністэрства інфармацыі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў