• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ананіч вырашылі не выклікаць. 4‑ы дзень суду над аўтарамі расейскага сайту Regnum

    Што на допытах казалі сьведкі — сваякі падсудных аўтараў «Рэгнуму»? Ці будзе суд выклікаць на допыт экс-міністра Лілію Ананіч? Якія тэмы рэдактар «Рэгнуму» замаўляў берасьцейскаму аўтару? Што Юры Паўлавец сказаў на судзе пра беларускую вышыванку?

    Адвакаты падазраюць, што члены камісіі пры Мінінфарме не былі на пасяджэннях. Пяты дзень суда

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/2a735e59-103b-4481-83f0-be26b3cdd9cc_cx0_cy10_cw0_w1023_r1_s.jpg

    21 сьнежня ў Менскім гарадзкім судзе працягваўся працэс па справе трох аўтараў інтэрнэт-агенцтва «Рэгнум», якое называюць «рупарам пракрамлёўскай прапаганды». Юрыя Паўлаўца, Дзьмітрыя Алімкіна і Сяргея Шыптэнку абвінавачваюць у распальваньні міжнацыянальнай варожасьці. Паўлаўца і Шыптэнку таксама вінавацяць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці. Падсудным пагражае да 12 гадоў зьняволеньня, прычым ужо больш як год яны адбылі за кратамі цягам сьледзтва і суду.

    Працэс над аўтарамі «Рэгнуму» пачаўся 18 сьнежня. Усе абвінавачаныя ўжо выступілі з паказаньнямі і не прызналі сваёй віны ані ў чым. Сёньня дзень пачаўся з допыту сьведак.

    Брат Алімкіна: Чаго трымаць за кратамі? Адпусьціце на час суду

    Жонкі падсудных Алімкіна, Шыптэнкі і Паўлаўца дружна адмовіліся даваць паказаньні, скарыстаўшыся канстытуцыйным правам ня сьведчыць супроць блізкіх сваякоў. Любоў Паўлавец пагадзілася толькі сьведчыць у частцы характарыстыкі мужа як чалавека.

    «Вельмі прыстойны, патрыёт сваёй радзімы, добры бацька і семʼянін», — сказала яна.

    А маці Сяргея Шыптэнкі Любоў Шыптэнка пагадзілася даваць паказаньні як сьведка цалкам. У тым ліку жанчына распавяла, як пазычыла прыкладна 4,5 тысячы даляраў маскоўскаму журналісту Ўладзімеру Зотаву, зь якім яе пазнаёміў сын у Менску. Паводле сьледзтва, гэтую суму Зотаў пералічаў Сяргею Шыптэнку ў Менск, прычым сьледзтва падазрае, што гэта была плата за артыкулы Шыптэнкі ў «Рэгнуме», дзе працаваў і Зотаў, а не пазыка. Але падсудны настойвае, што Зотаў вяртаў яму пазычаныя грошы, і сёньня маці Шыптэнкі пацьвердзіла гэтую вэрсію.

    Паводле сьледзтва, 800 даляраў у 2014 годзе атрымаў з Масквы ад Зотава і брат Сяргея Шыптэнкі Рыгор. «Ня памятаю, ці быў такі перавод і ад каго», — сказаў у судзе Рыгор Шыптэнка. Маскоўскага журналіста Зотава, паводле сьведкі, ён ня ведае.

    Пра свайго брата сьведка выказаўся выключна станоўча, заявіўшы, што ня ўбачыў у ягоных артыкулах парушэньняў закону. Сьведка заклікаў суд зьмяніць меру стрыманьня на падпіску.

    «Утрыманьне пад вартай цягам году — ужо суровая мера», — мяркуе брат падсуднага Сяргея Шыптэнкі.

    Ананіч і Матусевіча як сьведак ня выклічуць

    Лілія Ананіч, архіўнае фота
     

    Шмат часу ў суду заняло пытаньне, ці варта выслухаць у якасьці сьведак былога міністра інфармацыі Лілію Ананіч і былога намесьніка міністра Ўладзімера Матусевіча.

    Падсудныя і іх адвакаты настойвалі, што гэта неабходна, бо, паводле іхніх зьвестак, менавіта Лілія Ананіч ініцыявала экспэртнае заключэньне, якое стала прычынай завядзеньня крымінальнай справы супраць аўтараў «Рэгнуму». Прыклаў пэўныя намаганьні дзеля існаваньня гэтай справы і спадар Матусевіч, мяркуюць падсудныя.

    «Яны могуць патлумачыць важныя абставіны, у тым ліку пра тое, як за адзін дзень удалося правесьці паседжаньне рэспубліканскай экспэртнай камісіі, прыняць заключэньне, зьвярнуцца ў Сьледчы камітэт, і ўжо а 17 гадзіне сьледчы Мацкевіч завёў гэтую справу», — даводзіла адвакат Шыптэнкі Ігнаценка.

    Аднак пракурор Аляксандар Кісель выказаўся супроць допыту экс-міністра і яе намесьніка. «Няма неабходнасьці», — сказаў пракурор, і суд з гэтым пагадзіўся. На рашэньне суду адмовіць у задавальненьні хадайніцтва заля адказала гулам, і судзьдзя Ігар Любавіцкі мусіў зрабіць заўвагу.

    Баранчык — Алімкіну: Займіся маёмасьцю чыноўнікаў

    Дзьмітры Алімкін

    Паколькі на допыт сьведак часу шмат не спатрэбілася, суд ужо сёньня пачаў вывучаць пісьмовыя матэрыялы справы.

    З кампутара Дзьмітрыя Алімкіна пракурор зачытаў частку ягонай перапіскі з рэдактарам «Рэгнуму» Юрыем Баранчыкам. Магчыма, гэтыя цытаты былі абраныя пракурорам, каб даказаць, што з Масквы берасьцейскаму аўтару ня толькі дасылалі грошы за артыкулы, але і ўказвалі, пра што пісаць.

    «Прапаную новую тэму — чыноўнікі і іх маёмасьць» — пісаў Баранчык Алімкіну і падказваў, пра каго пашукаць інфармацыю: пра Натальлю Пяткевіч.

    Даслаўшы артыкул, Алімкін адказвае, што «ніколі не лічыў грошы ў чужых кішэнях» і што пакуль у асноўным скарыстаў сваю «пралетарскую нянавісьць».

    Шмат месца ў перапісцы займае высьвятленьне грашовых пытаньняў. Відаць, што грошы даходзілі нерэгулярна. На гэтыя сыгналы рэдактар «Рэгнуму» з Масквы адказваў, што лібэралы хочуць прыкрыць выданьне, таму трэба пакуль пачакаць, але грошы будуць.

    Аднак Дзьмітры Алімкін у судзе так і не прызнаў, што артыкулы, якія сьледзтва яму прыпісвае, сапраўды напісаў ён. «Магчыма, гэта нават не адзін чалавек», — сказаў Алімкін пра артыкулы, падпісаныя псэўданімам Ала Бронь. У прыватнасьці, гэта за подпісам Алы Бронь было заяўлена, што «беларусы ня ёсьць нацыянальнай групай», а толькі мясцовай часткай расейскага народу.

    Юры Паўлавец насіў у 90‑х вышыванку

    Юры Паўлавец

    Цікавае прызнаньне зрабіў у судзе выкладчык і аўтар «Рэгнуму» Юры Паўлавец. Аналізуючы экспэртызу свайго артыкула, ён заявіў, што ніколі не выказваўся нэгатыўна пра беларусізацыю, а толькі канстатаваў наяўнасьць трэцяй хвалі гэтага працэсу. Тое самае наконт вышыванкі, заўважыў Паўлавец і прызнаўся, што ў 1990‑х гадах насіў вышыванку («калі мала хто яе насіў») і размаўляў на беларускай мове.

    Увогуле, паводле Паўлаўца, у сваіх артыкулах ён не крытыкаваў беларускі народ, а толькі беларускае кіраўніцтва. Таму нельга лічыць, што ён правакаваў нацыянальную варожасьць паміж беларусамі і расейцамі.

    Падсудны Юры Паўлавец рыхтуецца задаць шмат пытаньняў Ірыне Івановай, якая рабіла экспэртнае заключэньне па ягоным артыкуле.

    22 сьнежня працэс адновіцца а 10 раніцы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці