• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Сталічнае тэлебачанне» спыніла рэтрансляцыю перадач расійскага «Рэн ТБ»

    З эфірнай сеткі «Сталічнага тэлебачання» зніклі перадачы расійскага канала Рэн ТБ. Беларускі тэлеканал перастаў рэтрансляваць перадачы расійскіх партнёраў з 1 студзеня 2018 года.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/prokop-bog1a.jpg

    Цяпер у сетцы вяшчання можна пабачыць уласныя праграмы СТБ, а таксама мастацкія фільмы. Праграмная дырэкцыя і прэс-служба тэлеканала пакуль не каментуюць такія змены ў праграмнай палітыцы.

    СТБ займаўся рэтрансляцыяй Рэн ТБ ад першага дня свайго існавання — з 1 студзеня 2001 года. Першапачаткова амаль увесь час вяшчання займалі праграмы расійскага сеткавага партнёра.

    Паступова СТБ нарошчваў долю сваіх уласных перадач, але цалкам ад рэтрансляцыі Рэн ТБ адмовіўся толькі праз 17 год свайго існавання.

    Рэн ТБ — адзін з найбольш папулярных тэлеканалаў у Расіі. З 2011 года гэты канал пачаў актыўна выпускаць у эфір перадачы ілжэнавуковага характару і прапагандаваць канспіралагічныя тэорыі, уфалогію, альтэрнатыўную гісторыю і іншыя маргінальныя погляды. Антынавуковыя перадачы пра масонскія змовы, рэпцілоідаў, а таксама прапагандысцкія праграмы пра моц расійскай зброі бесперапынна трансляваліся і ў Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці