• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Руская служба Бі-бі-сі больш не будзе пісаць «Белоруссия» — толькі Беларусь

    «З сённяшняга дня мы вырашылі змяніць тое, як мы называем у нашых артыкулах некаторымі краінамі былога СССР. Белоруссия становіцца Беларуссю, Кіргізія — Кыргызстанам, Туркменія — Туркменістанам, Малдавія — Малдовай і гэтак далей», — адзначаецца ў рэдакцыйным артыкуле.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/_99619144_019280641-1-8kvzf.jpg

    Спрэчкі вакол гэтага выбару хадзілі вельмі даўно. Пасля развалу Савецкага Саюза былыя рэспублікі, а цяпер незалежныя краіны памянялі назвы. Друкаваліся новыя карты, ставіліся новыя дарожныя знакі, а журналістам даводзілася вырашаць, як называць гэтыя дзяржавы.

    У сваіх артыкулах мы прытрымліваліся агульнаўжывальных у рускай мове назваў, зафіксаваных яшчэ ў савецкіх падручніках. З тапанімікай гэта яшчэ неяк працавала. Але з назвамі краін аргумент «усё заўсёды так пісалі» з часам станавіўся ўсё слабейшы, асабліва калі новыя і старыя назвы сталі ўжывацца з аднолькавай частатой.

    Надышоў час, калі новыя назвы краін сталі не толькі часткай афіцыйных дакументаў і матэрыялаў сродкаў масавай інфармацыі, але і перавагай карыстальнікаў пошукавых сістэм.

    Акрамя трэндаў у пошукавіках, мы звярнуліся да дакументаў ААН, дзе таксама зафіксаваныя новыя назвы краін постсавецкай прасторы.

    Для нас, журналістаў, важна, каб нашы навіны даходзілі да свайго адрасата, каб іх лёгка было знайсці і зручна чытаць. Мы лічым, што палітычныя перавагі прыхільнікаў і праціўнікаў той ці іншай назвы не павінны ўплываць на працу журналістаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці