У Маскве журналісты Сванідзэ і Шаўчэнка пабіліся ў жывым эфіры пасля спрэчак пра Сталіна ВІДЭА
Журналісты Максім Шаўчэнка і Мікалай Сванідзэ пабіліся ў жывым эфіры радыё «Комсомольская правда» ў Маскве. Яны не сышліся ў меркаванні пра ролю Сталіна ў Вялікай Айчыннай вайне.
«Ён давёў краіну да вайны з Гітлерам у катастрафічным стане. Да канца 41-га года ў нас у нямецкім палоне было 3,8 мільёна чалавек», — сказаў Сванідзэ пра Сталіна падчас размовы ў праграме «Радыёрубка».
«У адрозненне ад Францыі, Савецкі Саюз на каленях не стаяў, а змагаўся», — сказаў Шаўчэнка, заявіўшы, што яго апанент «плюе на магілы загінулых пад Масквой».
Сванідзэ ў сваю чаргу сказаў, што змагаўся савецкі народ, а Сталін ні пры чым. Тады калега назваў яго дэмагогам. Паміж журналістамі ўсчынілася сварка, затым Сванідзэ падышоў і ўдарыў Шаўчэнку па твары. Мужчын разнялі, а перадачу прыйшлося перапыніць.