• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гродне з’явілася радыё без людзей

    Радыё, якое робяць робаты, пачало вяшчанне ў Гродне ў тэставым рэжыме 12 лютага.

    Над кантэнтам інтэрнэт-радыё працуюць робаты мясцовага партала s13.ru. Штогадзіну яны зачытваюць навіны сваімі металічнымі галасамі.

    — Сутнасць гэтага радыё ў тым, што яго вяшчанне адбываецца круглыя суткі, абсалютна без удзелу чалавека. Кантэнт і навіны генеруюцца на аўтамаце. Навіны чытаюць нашыя робаты Максім і Таццяна, — распавядае адміністратар гродзенскага блога s13.ru, сябра ГА «БАЖ» Сяргей Чабоцька. — У будучым плануем вызначыць, хто больш падабаецца слухачам, і пакінуць толькі аднаго асноўнага радыёвядоўцу-бота.

    Навіны ідуць у асноўным з сайта s13.ru, робат кожную гадзіну бярэ з сайта 6 апошніх навінаў. Але ў будучым гэта зменіцца — ёсць планы, каб робат начытваў на пачатку і ў завяршэнне дня самыя цікавыя, згодна з ацэнкай наведнікаў сайта, навіны.

    Музычны плей-ліст гродзенскага інтэрнэт-радыё складаюць таксама робаты, аднак ужо цяпер там ёсць песні гуртоў Brut­to ды Dzieciu­ki, якіх не пачуешь на хвалях беларускага дзяржаўнага радыё.

    Стваральнікамі першага радыё, якое робяць робаты, сталі спецыялісты з Mega.by. Яны ўпэўненыя, што ў бліжэйшы час радыё будзе паляпшацца за кошт максімальнага прыцягнення слухачоў у працэс фармавання кантэнту і музычнага напаўнення.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці