Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Скарыны Валерыя Траццякова — рэдактара выдання «Литовский КурьерЪ»
«Литовский КурьерЪ» — гэта рускамоўнае выданне Літвы. Першапачаткова газета была задуманая як дайджэст расійскай прэсы.
Выходзіць «Литовский КурьерЪ» пачаў 1995 годзе ў Літве, яго заснавальнікам стаў Валерый Траццякоў, які і цяпер з’яўляецца галоўным рэдактарам выдання.
У партнёрах выдання на сайце «Литовский КурьерЪ» пазначаныя, у прыватнасці, «Советская Белоруссия», «Гродзенская праўда», Regnum, «Комсомольская правда».
«За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне культурных і духоўных сувязяў Беларусі і Літвы, міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы інфармацыі і друку ўзнагародзіць галоўнага рэдактара газеты «Літоўскі кур’ер» закрытага акцыянернага таварыства «ЛК Массмедыя» Траццякова Валерыя Артамонавіча ордэнам Францыска Скарыны», — гаворыцца ва ўказе, падпісаным Аляксандрам Лукашэнкам. Указ апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.
Валерый Траццякоў цяпер заняты і пракаментаваць узнагароду не змог.
Сайт baj.by запытаўся ў кіраўніка Саюза журналістаў Літвы Дайнюса Радзявічуса пра выданне «Литовский КурьерЪ» — ці папулярнае яно ў краіне?
«Я не чытаю, рэдка, — заўважыў спадар Радзявічус. — Выданне толькі на рускай мове, а гэта невялікая аўдыторыя. Іншыя выданні ў нас крытычна ставіцца да ўсіх дыктатараў. І ад іх ордэн не прынялі б. А «Литовский КурьерЪ», я дакладна не памятаю, але, напэўна ж, рэжым Лукашэнкі не крытыкаваў. Разумееце, Белорусь для нас блізкі сусед, які палітычна і па асэнсаванню дэмакратычных каштоўнасцяў вельмі далёка. І сапраўдныя журналісты Літвы не могуць абыйсці гэтыя аспекты ў сваёй працы. Сапраўдны журналіст, паводле стандартаў этыкі, павінен пазбягаць любых паблажак, якія могуць паўплываць на яго незалежнасць».
Бастунец і Радзявічус дамовіліся пра супрацоўніцтва журналісцкіх арганізацый
Борьба с российским контентом на ТВ продолжается: что ожидает «Шурика» в Литве