Журналіста Андрэя Толчына аштрафавалі за супрацу з «Белсатам»
Суд Калінкавіцкага раёну аштрафаваў гомельскага журналіста Андрэя Толчына.
Яго судзілі паводле артыкулу 22.9 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі («Парушэне заканадаўства аб СМІ»). Суддзя Святлана Кугейка прызначыла Андрэю Толчыну штраф у памеры 40 базавых велічыняў.
Адміністрацыйную справу на яго, а таксама на Кастуся Жукоўскага, завялі за здымкі ў аграгарадку Каплічы ў канцы студзеня.
Справу Кастуся Жукоўскага закрылі. Апытаныя жыхары Каплічаў не змаглі апазнаць журналіста, дзякуючы чаму ў судзе не змаглі даказаць ягоную вінаватасць.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў