• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Слуцку абмяркоўвалі, як не дапускаць мовы варожасці ў СМІ

    Сумесны трэнінг у рэдакцыі буйной рэгіянальнай грамадска-палітычнай газеты “Інфа-Кур’ер” правялі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і “Цэнтр падтрымкі бежанцаў”.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/20180210_112005.jpg

    Цягам дня слуцкія журналісты дзяліліся досведам і абмяркоўвалі кейсы, звязаныя з публікацыямі пра патэнцыйна ўразлівыя групы грамадства.

    — А прадстаўніком такой групы ў любы момант можа стаць кожны з нас, — гаворыць эксперт ініцыятывы “Журналісты за талерантнасць” Раман Стэфаненка.

    У межах трэнінгу Раман Стэфаненка расказаў пра маркеры мов варожасці ў тых ці іншых матэрыялах СМІ і тое, як журналістам лепш пазбягаць гэтай варожасці.

    — Коней крадуць не цыгане ці малдаване, коней крадуць злачынцы. Не трэба акцэнтаваць увагу на нацыянальнасці, поле, расавых ці іншых прыкметаў правапарушальнікаў ці злачынстваў. Менавіта таму, што злачынствы робяць злачынцы, а не прадстаўнікі нейкіх нацыянальнасцяў, — гаворыць Стэфаненка.

    Намеснік дырэктара “Цэнтра падтрымкі бежанцаў” і сябра рады Беларускай асацыяцыі журналістаў звярнуў увагу калег на тое, менавіта бежанцы і мігранты могуць часта станавіцца ахвярамі стэрэатыпаў, якія ствараюць СМІ.

    — Час ад часу ў медыя мы бачым негатыўныя згадкі пра прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў, негатыўныя згадкі пра мігрантаў. Хоць часцей за ўсё ніякага парушэння ці наогул чагосці кепскага гэтыя людзі не зрабілі. Журналістам вельмі важна гэта памятаць і ўзгадваць пры напісанні матэрыялаў. Прафесійнасць медыя і заключаецца ў тым, каб дакладна падрабязна разбірацца ў кожнай сітуацыі, а не стрыгчы ўсё пад адну грабёнку, як гэта часта здараецца, — мяркуе Андрусь Клікуноў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці