Акцыя ў падтрымку свабоды слова і Хартыі-97 у цэнтры Мінска (відэа)
20 сакавіка 2018
У цэнтры Мінска адбыўся лятучы пікет у абарону свабоды слова і ў падтрымку заблакаванага ў краіне інтэрнэт-рэсурса Хартыя-97.
Удзельнікі акцыі разгарнулі на мосце праз Свіслач ля парку Горкага транспарант з патрабаваннем свабоднага доступу да апазіцыйнага сайта, запалілі чырвоныя і зялёныя фаеры, а таксама каля хвіліны скандавалі лозунгі “Свабоду слова на Беларусі!”, “Свабоду Хартыі-97!”, “Лукашэнка — вораг інтэрнэту!”.
Яшчэ некаторы час пасля заканчэння акцыі транспарант, замацаваны на парэнчах моста, маглі бачыць шматлікія кіроўцы, што рухаліся па праспекту Незалежнасці.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Прэзідэнт Польшчы: У справе вызвалення Анджэя Пачобута ёсць сімптомы зменаў
26.08.2024
У зняволенай журналісткі Ларысы Шчыраковай з’явілася «хросная»
22.01.2024
Ініцыятыва Dissidentby назвала Андрэя Гнёта палітвязнем
02.07.2024
Кантэнт сацсетак аналітыка Сяргея Чалага абвесцілі экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй
23.02.2024