• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Галіна Абакунчык: Дазваляюць святкаваць толькі ў загоне, а за ягонымі межамі ты бяспраўны

    Сваім досведам святкавання Дня Волі падзялілася ў сваім фэйсбуку журналістка Галіна Абакунчык.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/1_18.jpg

    Мая тлустая рыса пад эйфарыяй удалага сьвята. Пасьля ўрачыстай часткі выходжу на вуліцу, каб даехаць дадому. У руках вярба-кветкі і невялікі бел-чырвона белы сьцяг. Але ад Опернага не дайшла нават да найбліжэйшага прыпынку на Нямізе: падкатвае сіні бус. Мне тлумачыць ня трэба, хто гэта і чаго патрэбна — хуценька разварочваюся і спрабую шмыгнуць у метро. Іх таксама вучыць ня трэба — даганяюць дзьве шафы, бяруць пад ручкі і вязуць красотку катацца. Ніякіх тлумачэньняў, хто яны, куды і чаго вязуць. Запэўніваньні, што іду з дазволенага сьвята дадому, нікога не чапаю, маю пашпарт — ні на што ня дзейнічаюць.

    У Цэнтральным РАУСе звычайная схема — адабраныя рэчы, забаронена тэлефанаваць, забарона нават на прыбіральню. Патрабуюць адкатаць пальчыкі «па закону», па законе і адмаўляюся. Праз некаторы час прыводзяць яшчэ адну журналістку Адар’ю Гуштын з бел-чырвона-белым сьцягам на плячах, сына майго калегі Віталя Цыганкова і яшчэ аднаго маладзёна Аляксандра. Гэтых адпрацавалі папоўнай — з пальчыкамі і ўсімі дзяламі.

    Нас з Адар’яй праз чатыры гадзіны гэтак жа моўчкі, без аніякіх тлумачэньняў і прыбачэньняў раптам адпускаюць, астатніх — на Акрэсьціна. І гэта толькі у адным РАУСе і толькі пры мне. А колькі людзей адседзелі і зараз застаюцца сядзець у іншых РАУСах, якія таксама ішлі на дазволенае ці з дазволенага сьвята? Колькі забралі ранкам, напярэдадні? Пра якую эйфарыю гаворка? Што зьмянілася, што «дазваляюць» сьвяткаваць толькі ў загоне, а за ягонымі межамі ты ўжо адмарозак, зь якім можна абыходзіцца на ўласны густ? Ёсьць сумневы як да нас насамрэч ставіцца рэпрэсыўная машына?

    Зьмянілася хіба толькі тое, што далі ёй дадатковы шанец легітымізавацца яшчэ больш — заўтра ж выцьця будзе ня мерана пра «лібэралізацыю». Ну і хіба хтосьці яшчэ атрымаў для сябе ім вядомыя дэвідэнды — усё. Для іншых грамадзян і патрыётаў — не зьмянілася нічога. Добрая была б бочка зь мёдам, але дзёгаць нікуды ня дзенеш.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці