Павел Левінаў працягвае судзіцца супраць блакіроўкі Хартыі’97. Да працэсу далучаецца БАЖ
У лютым віцебскі праваабаронца падаў у суд на Міністэрства інфармацыі Беларусі ў сувязі з блакіроўкай сайта “Хартыя’97”.
У скарзе віцебскі праваабаронца зазначае, што блакіроўка інфармацыйнага рэсурсу парушае ягонае права на атрыманне інфармацыі і з’яўляецца недапушчальным абмежаваннем свабоды думкі і яе выражэння.
8 лютага суд Цэнтральнага раёна адмовіў Левінаву ў завядзенні справы па яго скарзе ў сувязі з нібыта не падведамаснасцю справы суду.
Цяпер Павел Левінаў абскарджвае гэта рашэнне ў Мінскім гарадскім судзе. Працэс пройдзе ў чацвер, 29 сакавіка а 17 гадзіне.
У працэсе пазіцыю грамадскасці мае намер выказаць ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” — такі парадак прадугледжаны артыкулам 78 Грамадзянска-працэсуальнага кодэкса.
Пазіцыя ГА “Беларуская асацыяцыі журналістаў” у гэтым працэсе адназначная: дзяржаўны орган абмежаваў права грамадзяніна на атрыманне інфармацыі з сайта “Хартыя’97”, таму грамадзянін павінен мець права абскардзіць гэта рашэнне.