• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Камітэт ААН прыняў да разгляду скаргу журналісткі Таццяны Шчапёткінай

    Як паведамляе gomelspring.org, Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў індывідуальную скаргу бярозаўскай незалежнай журналісткі Тамары Шчапёткінай.

    Тамара Шчапёткіна. Фота: belsat.eu

    Цяпер беларускаму ўраду прыйдзецца шукаць адказ на пытанне, чаму за інтэрв’ю з загадчыкам аптэкі, якое прагучала на радыё «Рацыя», улада пакарала на фрылансерку буйным грашовым штрафам.

    15 лістапада 2017 года суддзя суда Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці Алена Нямкова прызнала журналістку вінаватай у незаконным вырабе прадукцыі СМІ і аштрафавала на суму, эквівалентную 250 еўра. Суд Брэсцкага абласнога суда пакінуў скаргу на рашэнне суда Бярозаўскага раёна без задавальнення.

    «Мяне ў каторы раз прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за працу на замежнае СМІ без акрэдытацыі. У прыватнасці, на Беларускае Радыё Рацыя. Абвінавачвалі ў парушэнні ч.2 арт. 22.9  КаАП “Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ», але журналіст прадукцыі СМІ не вырабляе і не распаўсюджвае. Гэтым займаецца рэдакцыя. Толькі рэдакцыя можа дапусціць парушэння вырабу прадукцыі СМІ, а ніяк не журналіст», — абураецца Тамара Шчапёткіна.

    Гомельскі праваабаронца, юрыст Леанід Судаленка, які дапамагае журналістцы весці справу на міжнародным узроўні, адзначае, што справа журналісткі выявіла шэраг супярэчнасцяў нацыянальнага заканадаўства міжнародным дагаворам Беларусі.

    «Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах гарантуе кожнаму свабоду на збор і распаўсюд інфармацыі. Наш жа нацыянальны закон аб СМІ празмерна абмяжоўвае саму сутнасць гэтага права. Я ўпэўнены, што ў гэтай справе будуць устаноўлены гэтыя парушэнні правоў журналісткі», — адзначыў эксперт.

    Згодна правілаў Камітэта ААН па правах чалавека, пасля рэгістрацыі скарга накіроўваецца ўраду, які на працягу 180 дзён павінна выказаць па ёй сваю пазіцыю.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці