• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Лідэры апазыцыі прапанавалі далучыць Раду Эўропы да абмеркаваньня зьменаў у беларускі закон «Аб СМІ»

    Старшыня руху «За свабоду» Юры Губарэвіч расказаў Свабодзе пра ініцыятыву ў абароне беларускага інтэрнэту ад «закручваньня гаек». Правацэнтрысты зьбіраюцца вынесьці на міжнароднае абмеркаваньне магчымыя зьмены ў беларускі закон аб СМІ і цяперашнія парушэньні свабоды слова.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/962dbb12-2524-45af-889d-80703cc13fcf_w1023_r1_s.jpg

    «Ёсьць вялікая праблема з гэтымі „навэламі“ ў заканадаўстве, — кажа Юрась Губарэвіч. — На маю думку, улады, пусьціўшы гэтую інфармацыю на публіку, „зандуюць глебу“, глядзяць, якая рэакцыя будзе ўнутры беларускага грамадзтва. Таксама для іх важнай зьяўляецца рэакцыя міжнароднай супольнасьці.

    Падчас учорашніх сустрэчаў у Сэйме Літвы мы абмяркоўвалі шляхі вынясеньня гэтай тэмы на міжнароднае абмеркаваньне, перадусім на Парлямэнцкую асамблею Рады Эўропы (ПАРЭ)».

     

    Паводле Губарэвіча, тэма беларускага заканадаўства аб СМІ можа быць паднятая на паседжаньнях профільных камітэтаў або на слуханьнях ПАРЭ, менавіта цяпер прапрацоўваецца вынясеньне пытаньня на разгляд фракцыі Эўрапейскай народнай партыі ў Радзе Эўропы. Прадстаўнікі Правацэнтрысцкай кааліцыі абяцаюць выкарыстоўваць «усе магчымасьці», каб даць міжнародную ацэнку «спробам наступу на свабоду слова», найперш з акцэнтам на інтэрнэт.

    «Тэма значна шырэйшая за праўкі ў заканадаўстве, проста новаўвядзеньне можа абвастрыць да яе цікавасьць, — дадае Губарэвіч. — Тое, што робіцца ў апошнія гады ў пытаньні прыдушэньня незалежных СМІ і свабоды слова — усё гэта мы будзем уздымаць у комплексе. Перасьлед фрылансэраў, перасьлед за адсутнасьць акрэдытацыі ў замежных СМІ, якія працуюць у Беларусі і дзеля Беларусі, суды, затрыманьні… Гэта ўсё ў нашым фокусе».

    ***

    У Беларусі распрацаваныя папраўкі ў закон «Аб сродках масавай інфармацыі». Іх могуць разглядзець ужо 19 красавіка. Цалкам магчыма, што закон стане больш жорсткім і ў дачыненьні СМІ, і да карыстальнікаў сацыяльных сетак. Беларусь у шэрагу рэйтынгаў мае нізкія пазыцыі ў свабодзе прэсы. Справа ня толькі ў жорсткіх законах адносна СМІ (як, напрыклад, крымінальная адказнасьць за «паклёп на прэзыдэнта», якая абмяжоўвае крытыку ўлады), а і ў абмежаваньнях свабоды прэсы, законнасьць якіх сумнеўная. Бываюць выпадкі, калі напады на СМІ ў Беларусі відавочна незаконныя, але застаюцца непакаранымі.

    Папраўкі да закону аб СМІ могуць разгледзець ужо 19 красавіка

    Поправки в Закон о СМИ: регистрация интернет-изданий, идентификация комментаторов, блокировка соцсетей

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці