• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сёлета выйдзе кніга Алеся Анціпенкі «Прыпадобніўшыся да насарога» — можна падтрымаць праект

    Кніга «Прыпадобніўшыся да насарога» беларускага мысляра, пісьменніка, журналіста Алеся Анціпенкі аднаўляе сэрыю «Бібліятэка «Беларускі калегіюм», у 2012—2013 гадах у ёй выйшлі 10 кніг вядомых беларускіх інтэлектуалаў. На краўдфандынгавай платформе «Вулей» распачаўся праект па выданні кнігі.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/ancipenka_ales_17.08.2016.jpg

    Пра што кніга?

    Гэта спроба адказаць на некаторыя важныя пытаньні: што ёсьць мысьленьнем і ці ёсьць штосьці па-за яго межамі? што азначае “верыць”? што такое сьмерць і чаму мы яе так баімся? Нарэшце, што такое супрэматызм і загадкавыя квадраты Малевіча?

    Зьмест кнігі складаюць таксама пераклады клясычнага твора Тао Тэ Чінг вялікага кітайскага містыка Лао Цзы (VI ст. да н. Х.) і будысцкай Кхагавісана суты.

    Тэксты кнігі аб’ядноўвае ідэя “схаванага чалавека», альбо не заўсёды відавочных структур нашага існаваньня, якія, каб быць убачанымі, патрабуюць зьмены пазыцыі ці ўнутранай саматрансфармацыі.

    Кніга напісана яснай мовай. Аўтар пазьбягаў цьмяных развагаў і спэцыяльнай тэрміналёгіі, прасьвятляючы пры гэтым сутнасьць некаторых складаных філязофскіх і рэлігійных праблемаў.

    Што думаюць пра кнігу тыя, хто яе прачытаў?

    Ірына Дубянецкая, доктар сакральнай тэалёгіі, доктар філязофіі:

    “Кніга Алеся Анціпенкі “Прыпадобніўшыся да насарога” – бліскучы прыклад сучаснага філязофскага мысьленьня, якое можа зацікавіць шырокае кола чытачоў. Гэты невялікі, але каштоўны збор з чатырох эсэ і двох перакладаў тэкстаў усходняй клясычнай мудрасьці прапануе сьвежы погляд на адвечныя праблемы…”

    Валянцін Акудовіч, літаратар:

    “Кніга моцная, вельмі моцная і да таго ж унікальная, як для нашага кантэксту…”

    Пра аўтара

    Алесь Анціпенка – сябра беларускага ПЭН-цэнтру, Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар кнігі “Быць прысутным” (2012), адзін з заснавальнікаў Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў, былы кіраўнік “Беларускага калегіюму”. Кандыдат філязофіі.

    ПАДТРЫМАЦЬ ВЫДАННЕ КНІГІ МОЖНА ТУТ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці