• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Запрашаем 18 красавіка на экскурсію “Шпацыр па малой радзіме Алеся Адамовіча”

    У Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін ініцыятыва бабруйскіх актывістаў па стварэнні турыстычнай кропкі “Прыпынак Адамовіча”  запрашае ў Глушу — вёску, дзе прайшло дзяцінства славутага пісьменніка.

    Экскурсія ладзіцца ў рамках беларускага краязнаўчага свята — Фэсту экскурсаводаў.

    Вёска Глуша пад Бабруйскам неразрыўна звязаная з імем Алеся Адамовіча. Хоць фармальна нарадзіўся ён у іншым месце, але сваёй радзімай заўсёды называў менавіта гэтую вёсачку пад Бабруйскам. Тут прайшлі дзяцінства і юнацтва пісьменніка. Тут ён чэрпаў натхненне для сваіх твораў.

    Удзельнікі экскурсіі пабачаць будынак аптэкі, у якой працавала маці Алеся Адамовіча, і дзе плануецца стварэнне музея літаратара, а таксама пляцоўку, на якой неўзабаве мусіць з’явіцца помнік пісьменніка і сквер у ягоны гонар. Гід Марына Маўчанава распавядзе пра тое, якое месца займала Глуша ў сэрцы Адамовіча, а таксама шмат цікавых фактаў з жыцця нашага земляка. Акрамя таго, удзельнікаў шпацыру чакае знаёмства з мясцовым падворкам рамеснікаў, дзе некалі хацелі стварыць музей пад адкрытым небам. Завершыцца вандроўка наведваннем магілы Алеся Адамовіча.

    Ініцыятыва “Прыпынак Адамовіча” — гэта пяць актывістаў-бабруйчан, якія намагаюцца ўшанавання памяці Алеся Адамовіча на ягонай малой радзіме ў Глушы. Цяпер яны рыхтуюць конкурс праектаў па пераўтварэнні звычайнага глушанскага аўтобуснага прыпынку ў арт-аб’ект, прысвечаны Адамовічу. Ідэйны натхняльнік ініцыятывы — актывіст Андрусь Архіпенка, які адначасова працуе над стварэннем у Глушы сквера імя Адамовіча з помнікам пісьменніку.

    Экскурсія “Шпацыр па малой радзіме Алеся Адамовіча” распачнецца 18 красавіка ў 17.30. Збор каля тайм-клуба “1387” па вул.Чангарскай, 54, г. Бабруйск.

    Абавязковы папярэдні запіс на экскурсію. Тэлефануйце: +375 29 241 82 90 (Марына)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці