Журналіст Зміцер Галко пераведзены на Валадарку
Сёння, 27 красавіка, стала вядома, што журналіст Зміцер Галко пераведзены ў СІЗО на "Валадарцы".
Зміцер Галко быў затрыманы падчас праходжаня беларуска-украінскай мяжы 22 красавіка, калі вяртаўся ў Беларусь з Львова. Па адной з версій, яго могуць абвінавачваць ва ўжыванні гвалту супраць міліцыянта.
Як паведаміла маці Зміцера Таццяна Галко, у цяперашні час ён знаходзіцца ў СІЗО на «Валадарцы». «Хто можа напісаць — напішыце. Словы падтрымкі лішнімі не бываюць», — звяртаецца яна.
Адрас: СІЗО №1, 220030 г. Минск, вул. Валадарскага. д. 2, Зміцеру Галко.
Таксама вы можаце падтрымаць сям’ю Зміцера матэрыяльна, пералічыўшы грошы на адмыслова аформленую банкаўскую картку: 4255 2003 0098 3970 04\21 АСБ Беларусбанк.
Зміцер Галко некалькі гадоў супрацоўнічаў з выданнем «Новы Час». Аўтар шэрагу спецыяльных рэпартажаў з перадваеннага Данбасу, артыкулаў на міжнародную тэматыку, пісаў пра пераслед радыкальных актывістаў у Беларусі.
У 2015 годзе Зміцер Галко стаў пераможцам конкурса БАЖ «Вольнае слова», а таксама лаўрэатам прэміі імя Святланы Наўмавай у намінацыі «Журналістыка».