• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Свабодзе слова ў Глыбокім быць!

    Акцыю, прымеркаваную да Сусветнага дня свабоды прэсы, правялі актывісты Глыбоцкай суполкі ГА “БАЖ”. Таццяна Смоткіна і Зміцер Лупач, якія за сваю працу штогод прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці, запусцілі ў Глыбокім самалёт свабоды.

    Свабоду слова панёс на сваіх крылах папяровы самалёцік пад бел-чырвона-белымі сцягамі. А паднялі яго ў паветра бел-чырвона-белыя шары — як сімвал сцяга свабоды і незалежнасці.

    Паводле Змітра Лупача, спачатку была задума запусціць у паветра птушку, як сімвал свабоды, але потым вырашылі зрабіць папяровы самалёт:

    «Мы, канешне, ганарымся, што знакаміты авіяканструктар Павел Сухі нарадзіўся ў Глыбокім і рабіў добрыя самалёты. Але, на жаль,гэтыя самалёты служылі Савецкаму саюзу, зараз служаць Расіі, і яны не нясуць свабоду людзям. Нядаўна ў Глыбокім паставілі яшчэ два самалёты, іх у горадзе ўжо тры. Яны надзейна ўсталяваныя іне ўзлятуць. А наш самалёт паляцеў, таму што свабода слова павінна быць».

    Як кажа Таццяна Смоткіна, свабода слова — гэта перш за ўсё свая ўнутраная свабода:

    «Мы вельмі рады, што мы адносімся да асацыяцыі незалежных журналістаў, якія могуць несці чытачу плюралізм меркаванняў. Нягледзячы на тое, што ўлады заразствараюць больш жорсткія ўмовы для працы незалежных журналістаў, асабліва журналістаў-фрылансераў, свабоднае слова будзе гучаць з іх вуснаў, як цяжка не было б працаваць. Бо менавіта да журналістаў-фрылансераў людзі часам звяртаюцца як да самай апошняй інстанцыі. А мы працуем у першую чаргу для сваіх чытачоў і слухачоў».

    Журналісты спадзяюцца, што ў Беларусі свабода слова  будзе сапраўднай свабодай, а не канцылярызмам у прамовах чыноўнікаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці