• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мінкульт зноў адмовіўся ўнесці ГА «БАЖ» у пералік творчых саюзаў

    Міністэрства культуры другі раз адмовілася ўнесці ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у пераклік творчых саюзаў краіны. Пра гэта гаворыцца ў адказе міністэрства на зварот арганізацыі, які быў адпраўлены месяц таму.

    У звароце ГА «БАЖ» падкрэслівалася, што тры чвэрці сябраў арганізацыі з’яўляюцца творчымі работнікамі, якія займаюцца творчай журналісцкай дзейнасцю. Наяўнасць публікацый у сродках масавай інфармацыі правяраецца падчас прыёму ў сябры арганізацыі. Да звароту была прыкладзена копія статута грамадскага аб’яднання.

    Таксама ГА «БАЖ» падкрэслівае, што ад самага пачатку ў пералік творчых саюзаў быў уключаны Беларускі саюз журналістаў — арганізацыя, сябры якой займаюцца абсалютна аналагічнай творчай дзейнасцю.

    Нягледзячы на гэта, у адказе Міністэрства культуры паведамляецца, што прадстаўленыя дакументы не ўтрымліваюць звестак аб тым, што ГА «БАЖ» дзейнічае ў мэтах рэалізацыі творчых здольнасцяў творчых работнікаў, развіцця творчага патэнцыялу і творчай ініцыятывы грамадзян у сферы культуры.

    Першы раз Беларуская асацыяцыя журналістаў і Беларускі ПЭН-цэнтр прасілі ўнесці арганізацыі ў пералік творчых саюзаў у сакавіку мінулага года. Аднак абодва аб’яднанні тады атрымалі адмову.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці