• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гомельскі журналіст абскарджвае максімальны штаф па артыкуле 22.9 КаАП

    Журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі  абскардзіў у абласны суд пастанову суддзі Гомельскага раёна Тамары Застаўнецкай аб пакаранні паводле артыкула 22.9 КаАП. Суд пакараў журналіста максімальным адміністрацыйным штрафам — 1 225 рублёў за нібыта незаконны выраб прадукцыі СМІ.

    11 траўня суддзя Застаўнецкая завочна пакарала Жукоўскага буйным штрафам за тое, што ён, як сказана ў пастанове суда, “19 сакавіка знаходзіўся ў вёсцы Рудня Марымонава Гомельскага раёна, дзе вырабіў, а потым распаўсюдзіў на польскім спадарожнікавым тэлеканале “Белсат” сюжэт пад назвай “Вясковы Армагедон: каровы дохнуць, працаўнікам выдаюць непрыдатнае малако”.

    Сам Жукоўскі лічыць, што міліцыя, а за ёй і суды караюць фрылансераў за тое, што яны не прыхарошваюць сітуацыю, а адлюстроўваюць “рэальнае становішча людзей у малых мястэчках, вёсках ды аддаленых райцэнтрах, куды не заўсёды даязджаюць афіцыйныя дзяржаўныя прапагандысты, каб не псаваць агульны малюнак беларускага “дабрабыту і стабільнасці”.

    Рэгіянальны юрыст ГА “Беларуская асацыяцыі журналістаў” Леанід Судаленка, які дапамагае Жукоўскаму абскарджваць пастанову на адміністрацыйны штраф, заяўляе, што спробы дзяржавы падзяліць інфармацыю на «законную» і «незаконную» — неправамерныя.    

    “Свабода слова і распаўсюд інфармацыі — гэта тое, на што не трэба пытацца дазволу ў дзяржавы. Яны гарантаваныя грамадзяніну Канстытуцыяй і міжнароднымі пагадненнямі, якія ратыфікавала Беларусь”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці