• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Без пратаколаў і штрафаў не даюць і кроку ступіць”, — фрылансер Кастусь Жукоўскі

    Шэсць адміністрацыйных пратаколаў з міліцыі атрымаў за апошні час па пошце журналіст-фрылансер з Гомеля Кастусь Жукоўскі.

    «Па два пратаколы прыйшлі з Кармянскага і Лоеўскага райаддзелаў міліцыі, па адным — з  Калінкавіцкага і з Цэнтральнага РАУСа Гомеля. Гэта ў нас называецца “пацяпленне стаўлення і змяншэнне ціску” на іншадумцаў і свабоду слова. Не даюць ужо і кроку ступіць без пратаколаў і штрафаў”, — сказаў cлужбе маніторынгу ГА «БАЖ» Кастусь Жукоўскі.

    На Кармяншчыне Жукоўскі з калегам здымаў на відэа згноены яшчэ з мінулай восені лён — яго склалі ў скірды, прыцерушылі саломай і пакінулі дагніваць на полі, а таксама зафіксаваў парэшткі здохлых ад бяскорміцы цялят і кароў у сельгаспрадпрыемстве імя Валадарскага.

    У Лоеўскім раёне адзін з сюжэтаў датычыўся падзяжу свіней ў прыватнай гаспадарцы прадпрымальніка. У другім распавядалася пра вылучэнца лоеўскай міліцыі Генадзя Маджару, які стаў начальнікам Акцябрскага РАУСа і “адзначыўся” ў Мінску ў кавярні п’яным дэбошам.

    У Калінкавіцкім раёне Кастусь Жукоўскі браў інтэрв’ю ў землякоў застрэленага ў войску Дзмітрыя Удода, а ў Гомелі асвятляў вырак суда мазырчуку Андрэю Рабешку, які падчас начнога затрымання парэзаў трох міліцыянтаў.

    Відэаздымкі выкарыстоўваў польскі спадарожнікавы тэлеканал “Белсат”. З гэтай прычыны міліцыя і складае стандартныя пратаколы супраць фрылансера Жукоўскага за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ —паводле часткі 2, артыкула 22.9 КаАП, а суды караюць буйнымі штрафамі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці