Афіцыйны саюз журналістаў адмовіўся абмяркоўваць з БАЖам змены ў закон аб СМІ
“Абмеркаванне законапраекта прайшло ў многіх пярвічных арганізацыях БСЖ, у сакратарыятах абласных арганізацый БСЖ, праведзены “круглыя сталы” ў шэрагу рэдакцый СМІ. Абагульненыя прапановы ад імя БСЖ прагучалі на пасяджэнні камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ.
Сыходзячы з гэтага Сакратарыят БСЖ не бачыць неабходнасці ў правядзенні яшчэ аднаго абмеркавання”, — гаворыцца ў адказе намесніка старшыні Беларускага саюза журналістаў Сяргея Сверкунова.
25 траўня Беларуская асацыяцыя журналістаў накіравала ў БСЖ ліст з прапановай правесці сумеснае абмеркаванне важнага для медыясектару дакумента, на якое запрасіць таксама прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і журналісцкую супольнасць.
— Вынікам абмеркавання магло б стаць узгадненне пазіцый журналісцкіх арганізацый і нават падрыхтоўка сумесных прапаноў па законапраекце, — гаварылася ў звароце незалежнага журналісцкага аб’яднання.
Нагадаем, што на мінулым тыдні Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прыняла папраўкі ў закон аб СМІ ў другім чытанні. Амаль усе праблемныя нормы, на якія звярталі ўвагу прадстаўнікі медыясупольнасці, у дакуменце захаваліся.
У законапраекце застаюцца абавязкі рэдакцый адсочваць змест каментароў, абавязковая ідэнтыфікацыя каментатараў у інтэрнэце і пазасудовыя магчымасці Міністэрства інфармацыі блакаваць інтэрнэт-рэсурсы. Ствараецца магчымасць для рэгістрацыі інтэрнэт-СМІ, але парадак рэгістрацыі застаецца такім жа складаным, як для традыцыйных выданняў.
Замечания и предложения БАЖ по поводу поправок в закон о СМИ
Мінінфарм не паведамляе, якія заўвагі наконт паправак у закон аб СМІ будуць прынятыя ВЫНІКІ СУСТРЭЧЫ
БАЖ накіраваў кожнаму дэпутату парламента свае заўвагі і прапановы адносна закона аб СМІ
Поправки в Закон о СМИ: регистрация интернет-изданий, идентификация комментаторов, блокировка соцсетей
Проблемы СМИ в Беларуси: что, где, куда
Прадстаўнік АБСЕ па свабодзе СМІ занепакоены ўнясеннем змяненняў у беларускае заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі
Фота Kvadmetry.ru