• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Брэсцкай вобласці выяўляць у тэкстах паклёп альбо абразу будуць судовыя эксперты

    Пра гэта паведаміў падчас брыфінгу намеснік начальніка ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці Уладзімір Жыгараў, у гэтай установе пастаянна аналізуецца патрэба ў новых відах даследаванняў.

    «Мы прыйшлі да высновы, што ў падраздзяленняў органаў унутраных спраў, Следчага камітэта, судоў з’явілася неабходнасць правядзення лінгвістычных экспертыз. Яны вырашаюць пытанні наяўнасці абраз, паклёпу ў тэкстах альбо размовах людзей”, — адзначыў Уладзімір Жыгараў.

    Новым выглядам экспертыз будуць займацца супрацоўнікі, якія маюць спецыяльную філалагічную адукацыю. Цяпер яны праходзяць перападрыхтоўку, пераймаюць вопыт калег з Беларусі і Расіі.

    Раней праваахоўнікам у гэтай справе аказвалі дапамогу выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. У год яны выконвалі не больш за 50 лінгвістычных экспертыз. Прычым штогод у Брэсцкай вобласці рэгіструецца больш за 1 тысячу адміністрацыйных правапарушэнняў за паклёп ці абразу.

    “Патрэба ў такіх экспертызах вялікая і мы маем намер істотна дапамагчы праваахоўным органам у вырашэнні спрэчных пытанняў. Плануем, што да канца бягучага года ў нашым упраўленні будуць праведзеныя першыя лінгвістычныя экспертызы”, — удакладніў Уладзімір Жыгараў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці