• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Рэчыцы на актывіста завялі крымінальную справу за нібыта паклёп на чыноўніка

    Рэчыцкага актывіста Алега Шабетніка падазраюць у паклёпе на начальніка раённай інспекцыі камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мікалая Маісеенкі.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/400979_275487575844962_669289187_na.jpg

    Крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 188 Крымінальнага кодэкса завялі пасля неаднаразовых зваротаў Маісеенкі. Алег Шабетнік з адвакатам пабываў на першым допыце.

    Канфлікт паміж прадпрымальнікам Шабетнікам і чыноўнікам адбыўся яшчэ 27 снежня мінулага года, пасля чаго актывіст кампаніі “Гавары праўду” апісаў сітуацыю на сваёй старонцы ў Face­book. Шабетнік заявіў пра пагрозы і незаконныя патрабаванні з боку Маісеенкі і апроч паведамлення ў сацыяльнай сетцы напісаў заяву ў праваахоўныя органы.

    Паводле яго слоў, гісторыя тады працягу не займела, але больш чым праз палову года Следчы камітэт распачаў крымінальную справу на самога Шабетніка за паклёп.

    Мой пост да гэтага часу ёсць на Face­book, і я не збіраюся яго выдаляць. Усё, што я напісаў, праўда. Былі пагрозы, гэта могуць пацвердзіць мае супрацоўнікі, якія прысутнічалі падчас візіту чыноўніка. Разам з тым, пасля неаднаразовых зваротаў Маісеенкі крымінальную справу ўсё ж завялі. Два дні таму я быў на першым допыце, дзе падрабязна выклаў следчаму сваю пазіцыю і свае доказы, — распавёў актывіст прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

    Частка 2 артыкула 188 Крымінальнага кодэкса прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу, папраўчых работ, арышту альбо абмежавання волі на тэрмін да трох гадоў.

    Нагадаем, што ў Гродне ўлады таксама праводзяць праверку адносна наяўнасці паклёпу ў сюжэце журналістаў тэлеканала “Белсат” Алеся Дзянісава і Аляксея Кайрыса. 23 ліпеня ў кватэрах журналістаў прайшлі ператрусы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці