У сераду, 8 жніўня, у офісе Tut.by працягваецца вобшук
Паводле інфармацыі Tut.by, на 8-й раніцы серады ператрус у рэдакцыі скончаны, але ў іншых падраздзяленнях кампаніі працягваецца.
Учора цэлы дзень адбываўся вобшук у рэдакцыі Tut.by.
Таксама былі затрыманыя супрацоўнікі рэдакцыі, у тым ліку галоўны рэдактар Марына Золатава.
Некаторых асобаў учора вечарам пасля допытаў адпусцілі. Затрыманымі застаюцца:
Марына Золатава
Галоўны рэдактар партала Tut.by. Паводле Следчага камітэту, затрыманая па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства па ч. 2 артыкула 349 Крымінальнага кодэкса «Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі».
Ганна Калтыгіна
Выпускаючы рэдактар Tut.by. Затрыманая па падазрэньні ў здзяйсненні злачынства па ч. 2 артыкула 349 Крымінальнага кодэкса «Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі».
Галіна Ўласік
Рэдактар Tut.by. Затрыманая паводле артыкулу 349 Крымінальнага кодэксу на трое сутак.
Ганна Ермачонак
Рэдактар навукова-папулярнага аддзела Tut.by. Затрымана, але ейны статус невядомы.
Таксама затрыманая на трое сутак Тацяна Каравенкава — карэспандэнт БелаПАН, адказвае за міжнародную тэматыку. Затрыманая па падазрэньні ў здзяйсненні злачынства па ч. 2 артыкула 349 Крымінальнага кодэкса «Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі».