• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускі свабодны тэатар пакажа ў Кіеве спэктакль пра Сянцова

    Беларускі Cвабодны тэатар прывязе ў Кіеў спэктакль Burning Doors пра ўкраінскага рэжысэра Алега Сянцова, рускую актывістку Марыю Алёхіну і расейскага мастака Пятра Паўленскага.

    Спэктакль пакажуць на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драмтэатра імя Івана Франка 6–7 лістапада. Квіткі ўжо даступныя ў продажы. Сабраныя за іх сродкі перададуць сем’ям палітвязьняў.

    Ініцыятар паказу Burn­ing Doors у Кіеве — лідэр гурта «Бумбокс» Андрэй Хлыўнюк, які супрацоўнічае са «Свабодным тэатрам» з 2015 года. У спэктаклі выкарыстаны песьні ўкраінскага гурта.

    Алег Сянцоў асуджаны ў Расеі на 20 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў падрыхтоўцы тэрактаў у анэксаваным Крыме. Рэжысэр абвяргае абвінавачваньні. Ад 14 траўня ён трымае галадоўку, патрабуючы вызваліць з расейскіх турмаў украінскіх палітвязьняў.

    З патрабаваньнем неадкладна вызваліць Сянцова да Расеі неаднаразова зьвярталіся міжнародныя арганізацыі, заходнія ўрады, мастакі і актывісты ва ўсім сьвеце.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці