• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На журналістку-фрылансера Тамару Шчапёткіну заведзеная адміністрацыйная справа за працу без акрэдытацыі

    Незалежную журналістку з Бярозы, сябру ГА “БАЖ” Тамару Шчапёткіну 12 кастрычніка выклікалі ў Бярозаўскі РАУС, дзе склалі чарговы пратакол за парушэнне заканадаўства аб СМІ. Гэтым разам падставай для адміністрацыйнага пераследу стаў культурніцкі рэпартаж “У Белаазёрску прэзентавалі юбілейны нумар “Жырандолі”, які быў апублікаваны на сайце “Радыё Рацыя”.

    Журналістка зазначае, што толькі сёлета гэта ўжо чацвёрты пратакол, складзены паводле артыкула 22.9 Кодэкса РБ аб адміністрацыйных правапарушэннях (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ).

    “Калі ж улічыць, што некаторыя пратаколы перарабляліся па два-тры разы, а супрацоўнікамі Баранавіцкага РАУС увогуле фальсіфікаваліся, дык можна ўявіць, які пераслед за прафесійную журналісцкую дзейнасць адбываецца”, — кажа Тамара Шчапёткіна.

    У новай заведзенай справе журналістку больш за ўсё засмучвае той факт, што ў якасці сведак выступілі супрацоўнікі бібліятэкі імя Ніны Мацяш у Белаазёрску. Добра ведаючы пра ціск на Шчапёткіну, яны прадставілі ў міліцыю ў якасці “доказаў вінаватасці” фотаздымкі з імпрэзы, на якой прысутнічала і журналістка.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці