Запрашаем да асвятлення найбуйнейшай у Беларусі міжнароднай медыяканферэнцыі Media Management and IT Forum
Media Management and IT Forum адбудзецца 25–27 кастрычніка ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя. Ёханэса Рау па адрасе: праспект Газеты Праўда, 11, Мінск. Праграма мерапрыемства — у далучаным файле.
Канферэнцыя падзеленая на пяць секцый: Медыяменеджмент, Манетызацыя СМІ, Расследаванні ў журналістыцы, IT-інструменты ў журналістыцы, Кантэнт медыя.
ГА «БАЖ» і арганізацыйная каманда MMIT Forum запрашаюць журналістаў асвятліць мерапрыемства.
У Media Management and IT Forum будуць удзельнічаць прадстаўнікі медыясупольнасцяў краін «Усходняга партнёрства», спікерамі выступяць эксперты з больш чым 10 краін, у тым ліку з Бельгіі, Велікабрытаніі, ЗША, Польшчы, Чэхіі.
Сярод спікераў канферэнцыі:
Таццяна Рэпкава — заснавальніца Клуба медыя-менеджэраў (Славакія);
Мікалай Балабан — выдавец, The Village Україна і Inspired (Украіна);
Уладзіслаў Лаўроў — рэгіянальны рэдактар OCCRP (Украіна);
Якуб Гурніцкі — заснавальнік Outriders (Польшча).
У межах канферэнцыі адбудзецца панэльная дыскусія «Прававое рэгуляванне СМІ ў Беларусі» з удзелам
Андрэя Бастунца — старшыні ГА «БАЖ»;
Сяргея Зікрацкага — юрыста, адваката;
Людмілы Чэкінай — генеральнага дырэктара ААТ «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ»;
Андрэя Аляксандрава — медыяэксперта, трэнера Школы медыяменеджмента, выдаўца «Белорусского Журнала».
Арганізатары Media Management and IT Forum: Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханеса Рау, Eurasian States in Transition research center (EAST Center), «Студия полезных компетенций» (Гродна), Deutsche Welle.
Калі вы зацікаўленыя ў асвятленнні мерапрыемства, асобных інтэрв’ю са спікерамі, просім вас зарэгістравацца па СПАСЫЛЦЫ.