У Гродне адчынілася міжнародная выстава “Прэс-фота Літвы’16”
Гледачам прадстаўленыя сто лепшых прац фатографаў, якія здымаюць для літоўскіх медыя. На экспазіцыі — вынікі 15-га конкурса літоўскай прэс-фатаграфіі, што адбыўся ў 2016 годзе.
На адкрыццё выставы адмыслова прыехаў прэзідэнт Клуба прэс-фатографаў Літвы Ёнас Стаселіс. Пасля ўрачыстасці ён правёў майстар-клас і распавёў пра адметнасці працы фотажурналістаў у Літве.
Па словах літоўскага фатографа, конкурс, вынікі якога прадстаўленыя ў Гродне, адбываецца наступным чынам:
— Конкурс ацэньвае міжнароднае журы з пяці чалавек, дзе два чалавекі заўсёды не з Літвы, а тры – літоўскія фотамайстры. Сябры журы адбіраюць конкурсныя працы, не ведаючы, хто іх аўтар. Апошнія гады ў конкурсе прымаюць удзел больш за сто фатографаў, а здымкаў дасылаюць каля 4000. З іх мы адбіраем для выставы 150 здымкаў.
«Если вам все равно — хороших фотографий ждать не стоит». Литовский фотограф Йонас Стаселис о ремесле журналиста
Ёнас Стаселіс зазначыў, што ў конкурсе можа прымаць удзел любы фатограф, галоўнае, каб ён пражыў у Літве паўгады за апошні год.
— Яшчэ ў нас адна ўмова ўдзелу: здымкі не абавязкова мусяць быць надрукаваныя ў выданні, альбо на інтэрнэт-старонцы, бо бываюць такія выпадкі, калі самыя лепшыя здымкі не ставяць ні ў газеты, ні на сайце. Таму ўзнікла ідэя, паказаць на конкурсе калегам іх працы, якія яны не могуць паказаць у іншых месцах.
Паглядзець лепшыя прэс-фота літоўскіх фатографаў за 2016 год магчыма ў Гродне дзякуючы Генеральнаму консульству Літоўскай Рэспублікі ў Гродне.
Выстава дзейнічае да 12 лістапада 2018 года.