• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Урад: акрэдытацыя дабро, якое журналісты не заўважаюць

    "Усталяваны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадак акрэдытацыі ў якасці журналіста сродку масавай інфармацыі, накіраваны на стварэнне ўмоў для рэалізацыі канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян, не можа разглядацца як абмежаванне названага правы п.3 арт. 19 Пакта", - адзначаецца ў інфармацыі кампетэнтных органаў Рэспублікі Беларусь у сувязі з паведамленнем у Камітэт ААН па правах чалавека, зарэгістраваным пад нумарам 2911/2016.

    Менавіта так беларускі ўрад адрэагаваў на скаргу гомельскай журналісткі Ларысы Шчыраковай у Камітэт ААН па правах чалавека, піша «Гомельская вясна».

    Характэрным для дадзенага кейса з’яўляецца той факт, што журналістка вычарпала ўсе ўнутраныя сродкі прававой абароны, уключаючы Генеральную пракуратуру. Тым самым, яна пазбавіла афіцыйны Менск на міжнародным узроўні круціць заезджаную пласцінку аб «невычарпанні ўсіх унутраных сродкаў прававой абароны».

    Юрыст Беларускай асацыацыі журналістаў (БАЖ) Леанід Судаленка, які дапамагае журналістцы абараняць правы на міжнародным узроўні падкрэслівае, што дадзены кейс з’яўляецца прамым сведчаннем таго, як у адсутнасць прававой аргументацыі ў ход ідуць любыя аргументы, тыпу «чалавек абавязаны», «ніхто не можа карыстацца прывілеямі» і г.д.

    Ён нагадаў, што раней у аналагічным аб акрэдытацыі беларускую справу журналісткі «Марына Коктыш супраць Беларусі» (№1985 / 2010) Камітэт нагадаў, што менавіта дзяржава павінна прадстаўляць прававое абгрунтаванне любога абмежавання, усталяванага на ажыццяўленне права свабоднага выказвання меркаванняў.

    У справе журналісткі Ларысы Шчыраковай дадзенае патрабаванне не выканана.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці