• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Брэсцкага блогера Пятрухіна ноч пратрымалі ў ізалятары, але да суда не давезлі

    Замест гэтага раніцай 14 лістапада блогер атрымаў позвы, паводле якіх мусіць прыйсці ў суд 16 лістапада, а яшчэ праз два дні — у міліцыю.

    Сяргей Пятрухін

    Нагадаем, што Сяргей Пятрухін быў затрыманы ўдзень 13 літапада, калі спрабаваў зрабіць запіс для журналісцкага расследавання ў адным з апорных пунктаў міліцыі ў Брэсце. У выніку ён быў затрыманы і правёў ноч у ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РАУС Брэста.

    Пазней стала вядома, што Сяргея Пятрухіна затрымалі паводле артыкула 24.6 КаАП (“Ухіленне ад яўкі ў орган, які вядзе адміністрацыйны альбо крымінальны працэс, альбо да судовага выканаўцы”). Падставай з’явілася тое, што блогер не прыйшоў у нядзелю — 4 лістапада — у міліцэйскі пастарунак паводле раней атрыманай позвы.

    З раніцы 14 лістапада паплечнікі Сяргея Пятрухіна чакалі, калі яго прывязуць у суд, аднак высветлілася, што блогера адпусцілі. Сам Пятрухін распавёў, што не адмаўляўся ад наведвання міліцыі ў выходны дзень, але дамовіўся з участковым інспектарам, што папярэдзіць яго, калі прыйсці не атрымаецца.

    “Я так і зрабіў, па тэлефоне назваў паважную прычыну, чаму не змог прыйсці. Больш таго, я гатовы гэта зрабіць у любы іншы дзень, але не ў выходныя”, — кажа Пятрухін.

    Паводле блогера, дзіўна выглядае і факт яго ўчорашняга затрымання (маўляў, каб не схаваўся да суда), а цяпер уручэнне позвы на 16 лістапада. Што тычыцца другой позвы — аб наведванні міліцэйскага аддзялення 18 лістапада, дык Сяргей Пятрухін упэўнены, што яго наўмысна выклікаюць у нядзелю, калі на галоўнай плошчы Брэста збіраюцца праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода. Разам са сваім калегам Аляксандрам Кабанавым ад пачатку года Сяргей Пятрухін асвятляе акцыі пратэста жыхароў з гэтай нагоды.        

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці