• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Завочныя прысуды вынеслі журналістам з Гомеля

    Cуд Гомельскага раёна 15 лістапада пакараў журналістаў-фрылансераў Кастуся Жукоўскага і Андрэя Толчына адміністрацыйнымі штрафамі на падставе часткі 2 артыкула 22.9  КаАП — кожнага на 20 базавых велічыняў (490 рублёў).

    Журналісты-фрылансеры Кастусь Жукоўскі і Андрэй Толчын

    Суддзя Андрэй Сусла, які разглядаў міліцэйскія пратаколы, прызнаў журналістаў-фрылансераў вінаватымі ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ без акрэдытацыі для польскага спадарожнікавага тэлеканала “Белсат”.

    Пастановы суддзя вынес завочна, без прысутнасці абвінавачаных — яны  напісалі заявы, што не могуць прысутнічаць на пасяджэнні з прычыны занятасці.

    Сёлета гэта ўжо 13‑ы штраф Кастусю Жукоўскаму і 7‑ы — Андрэю Толчыну, вынесены паводле ч. 2 арт. 22.9  КаАП (“Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці