• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Глыбоцкія журналісты-фрылансеры Таццяна Смоткіна і Зміцер Лупач атрымалі позвы ў міліцыю

    Участковы інспектар Міёрскага РАУС Арцём Казачонак выклікае журналісты на 26 лістапада ў Глыбоцкі РАУС у якасці асобаў, у дачыненні якіх вядзецца адміністрацыйны працэс.

    Як мяркуюць журналісты, справу на іх завялі за матэрыялы, якія выйшлі на Радыё Рацыя і незалежным тэлеканале “Белсат” пра закрыццё аддзялення “Беларусбанка” (ашчаднай касы) і іншыя праблемы жыхароў аграгарадка Язна Мёрскага раёна, а таксама змяшчаецца адкрыты ліст жыхароў Язна да Лукашэнкі.

    У той жа дзень, калі журналісты ездзілі ў аграгарадок Язна размаўляць з жыхарамі, увечары да людзей наведалася і міліцыя. Па словах журналістаў-фрылансераў, яны чакалі такой рэакцыі ўладаў. Ім даўна ўжо зразумела, што за вострыя сацыяльныя сюжэты ўлада карае незалежных журналістаў. Але яны не збіраюцца займацца самацэнзурай, а будуць і надалей асвятляць у сваіх матэрыялах сацыяльныя праблемы людзей.

    Раней глыбоцкія журналісты ўжо атрымлівалі непісьменна складзеныя позвы. Тады яны звярталі ўвагу міліцыянтаў на памылкі, але, як аказалася, выпраўленая толькі адна. Слова “повестка” напісана правільна замест ранейшага “повеска”, астатнія памылкі так і засталіся на бланках.

    pozva-1.jpg

    pozva-2.jpg

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці