• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Брэсцкі абласны суд не задаволіў скаргу журналіста-фрылансера Яўгена Скрабца

    Сябра ГА “БАЖ” Яўген Скрабец спрабаваў аспрэчыць рашэнне Ленінскага райсуда Брэста, які 2 лістапада пакараў яго за супрацоўніцтва з “Радыё Рацыя” штрафам у памеры 25 базавых велічынь (612,5 рубля).

    У выніку 13 снежня суддзя абласнога суда Руслана Сянько адхіліла касацыйную скаргу журналіста і пакінула рашэнне райсуда ў сіле.

    Суддзя Ленінскага раёна Брэста Святаслаў Каліна прызнаў журналіста-фрылансера вінаватым у парушэнні часткі 2 артыкула 22.9 Кодэкса РБ аб адміністрацыйных правапарушэннях – за супрацоўніцтва з замежным СМІ без акрэдытацыі. Падставай стаў рэпартаж пра пратэст жыхароў Брэста супраць будаўніцтва акумулятарнага завода побач з горадам. Рэпартаж быў змешчаны на сайце “Рацыё Рацыя” пад назвай “Па 10 базавых штрафу за налепкі”.

    Сам Яўген Скрабец у працэсе, што адбываўся ў судзе першай інстанцыі, не ўдзельнічаў. Таксама меў песімістычны настрой і наконт вынікаў разгляду касацыйнай скаргі у Брэсцкім аблсудзе:

    “Я не спадзяваўся на іншы вердыкт наконт сваёй справы і абскардзіў папярэдняе рашэнне толькі дзеля таго, каб пазней была магчымасць накіраваць скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека, бо лічу ўсе гэтыя прысуды палітычнымі”, – кажа Яўген Скрабец.

    На працягу 2018 года брэсцкі журналіст-фрылансер быў агулам аштрафаваны амаль на 1600 рублёў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці