Запрашаем на прыём з нагоды падпісання Дэкларацыі аб прыняцці Стратэгіі развіцця незалежнага медыясектара Беларусі на 2019 – 2024 г
20 снежня а 15.00 Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашаем у свой офіс (Мінск, вул. Кальварыйская, 16, офіс 265 (4 паверх)) прадстаўнікоў рэдакцый, медыйшчыкаў, экспертаў, сэрвісныя арганізацыі, на прэзентацыю Стратэгіі незалежнага медыясектара Беларусі.
Пасля дыскусіі ў фармаце «адкрыты мікрафон» усім, хто палічыць магчымым прыняць гэты дакумент, будзе прапанавана падпісаць «Дэкларацыю аб прыняцці стратэгіі развіцця незалежнага медыясектара ў Беларусі».
У праграме прыёма:
- прэзентацыя Стратэгіі,
- «адкрыты мікрафон» для выступаў і абмеркавання,
- падпісанне Дэкларацыі аб прыняцці Стратэгіі,
- віншаванні з надыходзячымі святамі.
Стратэгія незалежнага медыясектара — гэта крок да аб’яднання нашай супольнасьці.
ГА «БАЖ» — арганізатар працэсу напісання Стратэгіі і сустрэчы па падпісанні Дэкларацыі.
Фота dipservicehall.by