• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міліцыя ў Івацэвічах спыніла адміністрацыйную справу ў дачыненні журналіста “Белсат”

    Пра гэта гаворыцца ў лісце за подпісам намесніка начальніка аддзела ўнутраных спраў Івацэвіцкага райвыканкама, начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Ігара Пастушына.

    Як паведаміў службе маніторынгу ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Сяргей Скулавец, якому быў дасланы ліст, праверку па факце з’ўялення на телеканале “Белсат” у лістападзе 2018 года рэпартажу “Падай персальнальныя звесткі праваахоўнікам, або ў інтэрнэт не высоўвайся” спачатку праводзіла пінская міліцыя.

    “У той час я працаваў у Варшаве і сапраўды быў аўтарам гэтага рэпартажу, дзе былі выкарыстаныя меркаванні жыхароў Пінска наконт зменаў у “Закон аб СМІ” наконт каментароў у інтэрнэце”, – кажа Сяргей Скулавец.  

    Паводле слоў журналіста, пасля вяртання на месца сталага жыхарства ў Івацэвічы, яго выклікалі супрацоўнікі мясцовага РАУС, да якіх справа трапіла ад пінскіх міліцыянтаў.

    “Мяне распытвалі, хто і калі рабіў відэаматэрыялы ў Пінску, якія былі выкарыстаныя ў рэпартажы, — распавядае Сяргей Скулавец. — Але я патлумачыў, што не ведаю гэтага, бо тэмы замаўляе рэдактар, а ў рэпартажы можа быць і архіўнае відэа”.

    Атрымаўшы гэтыя тлумачэнні і не знайшоўшы доказаў, што запіс у Пінску рабіў сам Скулавец, у Івацэвіцкім РАУС вырашылі спыніць справу аб адміністрацыйным правапарушэнні.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці