• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістаў Мілану Харытонаву і Алеся Ляўчука чакаюць чарговыя суды ў Брэсце

    Супрацоўнік Ленінскага РАУС Брэста Артур Жыдкоў склаў на журналістаў-фрылансераў, сябраў ГА “БАЖ” адразу чатыры пратаколы на падставе часткі 2 артыкула 22.9 КаАП.

    Паводле словаў Алеся Ляўчука, адміністрацыйныя пратаколы – за працу на замежны СМІ без акрэдытацыі – былі складзеныя без удзелу саміх журналістаў.

    Ляўчука і Харытонаву абвінавачваюць у тым, што 2 і 30 снежня 2018 года яны знаходзіліся на плошчы Леніна ў Брэсце, дзе па нядзелях збіраюцца людзі, якія выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Як вынікае са зместу пратаколаў, брэсцкія фрылансеры бралі інтэрв’ю ў грамадзян, а пасля размясцілі матэрыял на сайце тэлеканала “Белсат”.

    Судовае пасяджэнне па гэтых справах прызначанае на 25 студзеня.

    Летась справы па артыкуле 22.9 КаАП РБ  ў дачыненні да Алеся Ляўчука і Міланы Харытонавай шэсць разоў разглядаліся ў судзе (агульны штраф склаў больш за 10 тысяч рублёў). Яшчэ адзін суд адбыўся ў студзені 2019 года: кожны з журналістаў быў пакараны штрафам у памеры 50 базавых велічынь (1275 рублёў).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці