У Мінску за «экстрэмізм» аштрафавалі Вячаслава і Марыну Касінеравых
У Мінску судзілі анархістаў Вячаслава і Марыну Касінеравых.
Артыкул — «Выраб, распаўсюд і (ці) захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 17.11 КаАП). Касінеравых затрымалі раніцай 25 студзеня і павезлі ў суд Маскоўскага раёна сталіцы.
За фотаздымкі ў Facebook Вячаслаў атрымаў 50 базавых велічынь (1275 рублёў) штрафу, а Марына — 40 базавых (1020).
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў